Мікаля Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту. 21.by

Мікаля Аўтуховіча абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту

21.11.2009 17:56 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Інфармацыю пра тое, што прадпрымальніку з Ваўкавыску Мікалаю Аўтуховічу выставілі абвінавачаньне ў падрыхтоўцы да тэрарыстычнага акту пацьвердзіў Радыё Свабода ягоны адвакат Павал Сапелка. Адвакат быў не шматслоўным, спаслаўшыся на падпіску, якую даў сьледчым.

«Скажам гэтак, я не абвяргаю гэтыя зьвесткі. Што да прозьвіiчаў асобаў, на якіх паводле сьледзтва нібыта рыхтаваў замах мой падабаронны, адкажу наступнае. Зараз не зьявілася ніякіх новых прозьвішчаў, якія раней ужо былі ў друку у сувязі з гэтай справай», — сказаў адвакат Павал Сапелка.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага паводле абвінавачаньня ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Улетку зьявіліся зьвесткі, што прадпрымальніка падазраюць таксама ў падрыхтоўцы тэрактаў супроць старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанкі і намесьніка міністра падаткаў і збораў Васіля Камянко. Вядома, што Мікалай Аўтуховіч сваю віну паводле гэтых абвінавачаньняў не прызнае. Цягам трох месяцаў прадпрымальнік трымаў галадоўку, пратэстуючы супроць перасьледу, які тлумачыць помстай за антыкарупцыйную дзейнасьць.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта паведаміў яго адвакат Павал Сапелка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика