Склады разгружаць па 20 ІП на вобласць. 21.by

Склады разгружаць па 20 ІП на вобласць

24.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У сярэднiм па 20 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў з кожнай вобласцi пачалi займацца экспартам беларускiх тавараў па звестках на 1 лiстапада, паведамiў журналiстам Аляксандр Лiхачэўскi, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнэканомiкi. Такiя не вельмi высокiя лiчбы ён растлумачыў разважлiвасцю беларускiх бiзнэсменаў:

— Кожны бiзнэсмен пры прыняццi якога-небудзь рашэння дастаткова доўга абдумвае, узважвае ўсе "за" i "супраць", i толькi потым вырашае, якiм чынам дзейнiчаць.

Разам з тым, пакуль IПшнiкi думаюць, цi варта iм перабудоўваць сваю працу з iмпарту на экспарт, час пацiху iдзе: iльготныя ўмовы дзеяння для IП-экспацёраў, згодна з 477-м Указам Прэзiдэнта, дзейнiчаюць толькi да 1 лiпеня 2010 года. А тым часам чыноўнiкi амаль штотыдзень даюць справаздачы аб тым, што зроблена, каб дапамагчы прадпрымальнiкам вывезцi беларускую прадукцыю на экспарт. Так Аляксандр Лiхачэўскi расказаў, што ўжо ва ўсiх абласцях праведзены семiнары для IП, дзе бiзнэсмены маглi задаць пытаннi прадстаўнiкам дзяржорганаў наконт iльготных умоў, а таксама распавёў пра дзейнасць аптовых базаў i рынкаў.

Прынамсi, 12 прадпрыемстваў Беллегпрама i 1 прадпрыемства Белнафтахiма на нядаўна створанай гандлёвай пляцоўцы на базе Мiнскага аптовага рынку за 1,5 месяца дзейнасцi змаглi рэалiзаваць прадукцыi на 54 млн бел рублёў. Як бачна, вынiкi дзейнасцi даволi сцiплыя, таму было прынятае рашэнне: 5 прадпрыемстваў з гэтай гандлёвай пляцоўкi, якiя працуюць там без асаблiвай ахвоты, "выселiць", а на iх месцы размясцiць новыя. Якiя — Аляксандр Лiхачэўскi расказваць не стаў.

Увогуле ж з 1 па 18 лiстапада сума заключаных з суб'ектамi малога прадпрымальнiцтва кантрактаў склала па рэспублiцы каля 205 млрд рублёў, за верасень i кастрычнiк штомесячная сума такiх кантрактаў была ў сярэднiм 360—380 мiльярдаў. Што датычыцца долi складскiх запасаў гатовай прадукцыi, рэалiзаваных малому бiзнэсу, то яна у перыяд з 1 па 18 лiстапада склала 10,5% (у вераснi яна была 8,3%, у кастрычнiку — 8,3%). Пры гэтым, адзначыў Аляксандр Лiхачэўскi, у параўнаннi з кастрычнiкам удзельная вага адгружанай малому бiзнэсу прадукцыi павялiчылася ў прадпрыемстваў Мiнбудархiтэктуры, канцэрнаў Белдзяжхарчпрам i Белнафтахiм, Гродзенскага, Магiлёўскага i Мiнскага аблвыканкамаў, засталася на тым жа ўзроўнi ў прадпрыемстваў Мiнпрама i канцэрна Беллеспаперапрам. А вось прадпрыемствы Мiнгандля, Мiнсельгаспрада, канцэрна Беллегпрам, Брэсцкага, Вiцебскага i Гомельскага аблвыканкамаў наогул пачалi адгружаць прадпрымальнiкам менш прадукцыi, чым у мiнулым месяцы.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сярэднiм па 20 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў з кожнай вобласцi пачалi займацца экспартам беларускiх тавараў па звестках на 1 лiстапада, паведамiў журналiстам Аляксандр Лiхачэўскi, дырэктар Дэпартамента па прадпрымальнiцтве Мiнэканомiкi. Такiя не вельмi высокiя лiчбы ён растлумачыў разважлiвасцю беларускiх бiзнэсменаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика