Валютны кошык зайшоў за 1020 рублёў
24.11.2009 12:14
—
Новости Общества
|
Фактычна пратрымаўшы дэвальвацыю на ўзроўні 5% (1012 рублёў) да 11 лістапада, Нацбанк адпусціў беларускі рубель у свабоднае плаванне. За апошнія дзесяць дзён, калі праводзіліся таргі на біржы, кошык валют даражэў восем разоў. На заўтра ён ацэньваецца ў 1020,5 рублёў. Еўра адкаціўся пасля ўчарашняга рэкорда на дзевяць рублёў і будзе каштаваць 4 083,7 рубеля. Даляр, наадварот, падаражэў. Узросшы на восем рублёў, цяпер ён ацэньваецца ў 2740 рублёў. Расійскі рубель каштуе 94,98 рубеля - гэта другі максімальны паказчык за год. Паступова даражэе кожная з трох валют, да якіх прывязаны беларускі рубель. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паступова даражэе кожная з трох валют, да якіх прывязаны беларускі рубель. |
|