У палку міліцыі спецпрызначэння створаны жаночы ўзвод
24.11.2009 13:47
—
Новости Общества
|
У палку міліцыі спецыяльнага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама створаны жаночы ўзвод з 16 чалавек. Як паведамілі ў камандаванні часці, «практычна ўсе дзяўчаты паступілі на службу з «гражданкі». Адна з іх раней праходзіла службу ў падраздзяленні патрульна‑паставой службы міліцыі УУС Мінаблвыканкама. Пераважная большасць ваеннаслужачых — спартсменкі. Ёсць майстры спорту па тайландскім боксе, лёгкай атлетыцы, розных відах барацьбы. Чымсьці прынцыповым задачы дзяўчын ад задач іх калег‑мужчын у палку міліцыі спецыяльнага прызначэння не адрозніваюцца. Яны таксама нясуць службу па ахове грамадскага парадку. Акрамя таго, у іх функцыі ўваходзіць надгляд жанчын пры допуску на масавыя мерапрыемствы. Вячаслаў Будкевіч, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У палку міліцыі спецыяльнага прызначэння Галоўнага ўпраўлення ўнутраных спраў Мінскага гарвыканкама створаны жаночы ўзвод з 16 чалавек.Як паведамілі ў...
|
|