Сімволіка колераў у народнай культуры. 21.by

Сімволіка колераў у народнай культуры

25.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

25.11.2009

Даследчыкі гісторыі традыцыйнай культуры беларускага народа прыйшлі да высновы, што архаічнымі, найболей старажытнымі і разам з тым найболей распаўсюджанымі колерамі беларусаў былі белы (шэры, колер адбеленага лёну) і чырвоны (ярка-карычневы) колеры.

Як гэта ні дзіўна, але пры ўсёй рознакаляровасці нашага ландшафту, пры ўсёй яго стракатасці і часавай зменлівасці (пачынальна ад вясновага красавання садоў і заканчваючы жоўта-бардовымі фарбамі восеньскага лесу) асноўнымі колерамі  традыцыйнай адзежы і розных саматканых атрыбутаў упрыгожвання хаты сталі толькі два: белы (дамінантны колер “кіпені” садоў падчас іх пераходу ад зімовага спакою да летняй аксамітавай перанасычанасці) і чырвоны (апошні мажорны ўсплёск шыракалістых дрэў напярэдадні зімовай спячкі). Так, хаця ў каляровай гаме посцілак і палавікоў шырока былі прадстаўлены зялёны, карычневы і чорны , але ўсё ж асаблівую эстэтыку святочнай імпрэзы стваралі галоўным чынам белыя, шчодра абсыпаныя чырвонымі зорамі-арнаментамі ручнікі, фартухі, кашулі... І гэта зусім невыпадкова. Тонкае ўспрыманне навакольнага свету і беспярэчнае выкананне прадпісанняў шматвяковых традыцый дапамаглі нашым продкам зрабіць цалкам дакладны выбар.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даследчыкі гісторыі традыцыйнай культуры беларускага народа прыйшлі да высновы, што архаічнымі, найболей старажытнымі і разам з тым найболей распаўсюджанымі колерамі беларусаў былі белы (шэры, колер адбеленага лёну) і чырвоны (ярка-карычневы) колеры.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика