Прадпрымальніцтвам не ўратуешся ад крызісу. 21.by

Прадпрымальніцтвам не ўратуешся ад крызісу

25.11.2009 11:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS) прэзентаваў вынікі фокус-груп на тэму «Фінансава-эканамічны крызіс у Беларусі». Лабараторыя НОВАК у час правядзення фокус-груп высвятляла меркаванне розных сацыяльных груп наконт прычын крызіса і адказных за цяперашняе эканамічнае становішча.

Выявілася, што працоўныя найбольш адчулі наступствы крызіса. Гэта праявілася ў змяншэнні даходаў, няпоўнай занятасці і пагрозе беспрацоўя. А вось бюджэтнікі не адчулі моцнага ўплыву крызісу, але не праз моцную абароненасць, а з прычыны пачатковага нізкага ўзроўню жыцця, мяркуюць сацыёлагі.

Навучаныя сумным досведам 90-ых гадоў, людзі не бачаць выйсце ў прыватнай ініцыятыве і прадпрымальніцтве. Тады ініцыятыва не стала для большасці насельніцтва сталай крыніцай падвышэння дабрабыту. Сацыёлагі лабараторыі НОВАК называюць гэта «прышчэпкай 90-ых».

Вынікі фокус-груп войдуць у нацыянальнае апытанне, якое запланаванае на канец 2009 - пачатак 2010 гадоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навучаныя сумным досведам 90-ых, людзі не бачаць выйсце ў прыватнай ініцыятыве і прадпрымальніцтве, мяркуюць сацыёлагі НОВАК
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика