Фатографаў вядучых інфармацыйных агенцтваў свету не акрэдытавалі на саміт ЕўрАзЭС
25.11.2009 12:23
—
Новости Общества
|
Сяргея Грыца з Associated Press, Васіля Фядосенку з Reuters і Віктара Драчова з AFP не акрэдытавалі на мерапрыемствы з нагоды падпісання Мытнага саюза Казахстана, Расіі і Беларусі. Афіцыйная прычына адмовы — недахоп месца. Саміт пройдзе ў памяшканні Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Калі фотажурналістам беларускіх незалежных СМІ у акрэдытацыі на мерапрыемствы такога ўзроўню пастаянна адмаўлялі і раней, то для фатографаў AP, Reuters i AFP адмова была хутчэй нечаканай. Разам з тым, для карэспандэнтаў афіцыйных СМІ месца ў зусім не маленькай Нацыянальнай бібліятэцы знайшлося. Канферэнц‑зал НБРБ мае плошчу больш за 700 квадратных метраў і разлічаны на 500 пасадачных месцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Афіцыйная прычына адмовы — недахоп месца. |
|