Лукашэнка: Гарбаціцца перад Еўрапейскім саюзам мы не будзем
25.11.2009 22:15
—
Новости Общества
|
Беларусь гатова зрабіць для Еўрасаюза больш, чым Еўрасаюз для Беларусі, заявіў Аляксандр Лукашэнка 25 лістапада ў інтэрв"ю італьянскай газеце La Stampa. «Мы для вас гатовы сёння зрабіць больш, чым вы для нас. Мы гатовы, у нас ёсць такая магчымасць. Але паўзці на каленях, гарбаціцца перад Еўрапейскім саюзам мы не будзем», —сказаў Лукашэнка, фрагменты інтэрв"ю якога былі паказаны на беларускіх тэлеканалах. «У нас няма той сітуацыі, каб мы з дрыжыкамі ў каленках або ва ўсім целе беглі ў Еўрапейскі саюз, — сказаў Лукашэнка. — Мы вам прапаноўваем супрацоўніцтва. Калі ў вас ёсць цікавасць да свайго цэнтра Еўропы, калі ў вас ёсць цікавасць да беларускай дзяржавы, да тых праблем, якімі мы жывем, калі ласка, прыязджайце. Мы да вас будзем прыязджаць, будзем супрацоўнічаць. Калі ў вас гэтай цікавасці няма, то ніхто вас не прымусіць у гэтым кірунку дзейнічаць. І гэта я цудоўна разумею. Я ж не першы год прэзідэнтам. Але прадстаўляць сваю дзяржаву я буду дастойна, як гэта робіць, дарэчы, ваш прэм"ер Сільвіо Берлусконі». Лукашэнка таксама зазначыў, што ў Беларусі з Расіяй «добрыя адносіны». «У нас у свеце няма больш такой дзяржавы, з якой бы ў нас былі такія адносіны, як з Расіяй, такога ўзроўню адносіны, як з Расіяй. Хаця праблем таксама хапае», — сказаў беларускі кіраўнік. Як паведамлялася раней, 30 лістапада Беларусь наведае прэм"ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заявіў кіраўнік Беларусі ў інтэрв'ю італьянскай газеце La Stampa.
|
|