ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

26.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

74-гадовая прэзiдэнт Індыi здзейснiла палёт на знiшчальнiку Су-30МКI

Ранiцай у сераду прэзiдэнт Iндыi Працiбха Пацiл здзейснiла палёт на расiйскiм знiшчальнiку Су-30МКI, паведамляе The Times of India. Такiм чынам, кiраўнiк краiны стала першай жанчынай-прэзiдэнтам, якая паднялася ў паветра на такiм самалёце.

Акрамя таго, 74-гадовая Пацiл пабiла i iншы рэкорд — яна стала самай сталай з тых жанчын, якiя калi-небудзь здзяйснялi палёт на ваенным самалёце, максiмальная хуткасць якога можа перавышаць дзве тысячы кiламетраў у гадзiну.

Расiяне не ўпэўненыя ў жыццяздольнасцi iдэй Мядзведзева

Iдэi скарацiць у Расii колькасць гадзiнных паясоў i скасаваць пераход на летнi i зiмовы час, агучаныя прэзiдэнтам РФ Дзмiтрыем Мядзведзевым у яго пасланнi парламенту, ухвалiлi 5 працэнтаў расiян. Яшчэ 5 працэнтаў ухвалiлi ўсе прапановы, выказаныя Мядзведзевым. Такiя звесткi прыводзяцца ў апошнiм прэс-выпуску Усерасiйскага цэнтра даследавання грамадскай думкi.

Тры працэнты рэспандэнтаў скептычна паставiлiся да паслання ў цэлым, заявiўшы, што нiчога са сказанага прэзiдэнтам не будзе рэалiзавана i нiякiх пэўных прапаноў агучана не было. Паводле звестак УЦДГД, пасланнем прэзiдэнта зацiкавiлiся 38 працэнтаў расiян, 42 працэнты за зваротам прэзiдэнта да парламента не сачылi, а 18 працэнтаў заявiлi, што наогул не цiкавяцца палiтыкай.

Разам з тым, згодна з даследаваннем Левада-цэнтра, "прамую лiнiю" прэм'ера Уладзiмiра Пуцiна расiяне лiчаць больш важкай падзеяй. Дзмiтрый Мядзведзеў у адрозненне ад Пуцiна не пераканаў грамадзян у сур'ёзнасцi намераў, лiчаць сацыёлагi. Паводле звестак Левада-цэнтра, пасланне прэзiдэнта па тэлебачаннi глядзелi толькi 26,8 працэнта расiян. 36,2 працэнта апытаных лiчаць, што "тое, пра што гаварылася ў пасланнi, малаажыццявiмае", а 6,4 працэнта — што "абсалютна нерэальна". Пасланне Мядзведзева Федэральнаму сходу было агучана 12 лiстапада.

Кiм Чэн Iр забаранiў трансляцыю матчаў ЧС-2010 па футболе

Лiдар КНДР Кiм Чэн Iр забаранiў распаўсюджванне ў краiне iнфармацыi аб вынiках матчаў чэмпiянату свету па футболе, у фiнальную частку якога паўночнакарэйскай зборнай атрымалася прабiцца ўпершыню з 1966 года. Пра гэта 25 лiстапада паведамляе газета The Sun.

Выключэннем стануць толькi тыя гульнi, у якiх нацыянальнай камандзе атрымаецца атрымаць перамогу. Тым не менш, нават такiя сюжэты будуць праходзiць жорсткую цэнзуру: поспехам нацыянальнай зборнай паспрабуюць надаць вялiкую важкасць, а малюнак рэкламных плакатаў на стадыёнах i заўзятараў будуць размываць.

Генштаб РФ не задаволены адстаўкамi

У аўторак прэзiдэнт Расii Дзмiтрый Мядзведзеў у сувязi з выбухамi на складах боепрыпасаў ва Ульянаўску адправiў у адстаўку чытырох высокапастаўленых вайскоўцаў. Акрамя таго мiнiстру абароны Анатолю Сердзюкову даручана звольнiць яшчэ трох. Строгiя вымовы аб'яўлены ўсяму цэнтральнаму апарату ваеннага ведамства.

Як адзначае "Газета", гэтым крокам у Генштабе незадаволены многiя. "У дадзены канкрэтны момант у армii фактычна нiхто нi за што не адказвае, а крайнiя ў нас знойдуцца заўсёды", — сказаў прадстаўнiк Генштаба. Паводле яго слоў, сiтуацыя ва Ульянаўску тыповая для Узброеных сiлаў новага аблiчча i ў любы момант можа паўтарыцца дзе заўгодна.

— Дзiўная сiтуацыя — камiсiя яшчэ не вызначыла прычын, якiя прывялi да трагедыi, а ўжо знайшлi вiнаватых, — прыводзяць "Известия" каментарый члена Грамадскага савета пры Мiнабароне Iгара Каротчанкi. — Гэта няправiльна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
74-гадовая прэзiдэнт Індыi здзейснiла палёт на знiшчальнiку Су-30МКI Ранiцай у сераду прэзiдэнт Iндыi Працiбха Пацiл здзейснiла палёт на расiйскiм знiшчальнiку Су-30МКI, паведамляе The Times of India. Такiм чынам, кiраўнiк краiны стала першай жанчынай-прэзiдэнтам, якая паднялася ў паветра на такiм самалёце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика