Дзмітрый Шакута абаранiў тытул абсалютнага чэмпiёна свету. 21.by

Дзмітрый Шакута абаранiў тытул абсалютнага чэмпiёна свету

26.11.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларус захаваў пояс найлепшага байца К-1 у вазе 77 кг. "Нязручны" галандзец Сэм Бран здолеў пазмагацца з Дзiмам на роўных толькi ў сярэдзiне двубоя.

У Галандыi наш знакамiты зямляк выконваў цяжкую задачу — абараняў тытул абсалютнага чэмпiёна свету ў паядынку супраць надзвычай нестандартнага байца.

<І>— Сэм Бран рыхтаваўся да гэтай сустрэчы, як апошнi раз у жыццi. Ужо два разы ён сустракаўся з Дзiмам i два разы прайграваў, — распавядае пра iнтрыгу двубоя Вольга Шакута, жонка нашага спартсмена. — Хоць i мы разумелi, што Бран вельмi нязручны, непрадказальны, цяжкi супернiк. Трэцi ў кар'еры пройгрыш — для галандца поўны фiнiш.

Двубой праходзiў у горадзе Барнэвельдэ, што ў 45 хвiлiнах язды ад Амстэрдама. Людзей сабралася каля дзевяцi тысяч чалавек, з'ехалiся вяршкi байцоўскага свету Еўропы.

— З першага раўнда ён кiнуўся на мяне, — узгадвае гарачыя падзеi двубоя Дзмiтрый Шакута. — Я пачаў бiць насустрач, гуляцца. Пераломным быў трэцi раўнд. Сэм Бран, вiдаць, уключыў усе свае магчымыя рэзервы, але мяне гэта не пахiснула, раўнд быў роўны. У двух заключных раўндах я быў мацнейшы за кошт вопыту i фiзiчнай падрыхтоўкi. Перамогу мне аддалi ўсе суддзi, пояс абсалютнага чэмпiёна свету застанецца ў Беларусi...

Калi чытаеш пра двубоi такога ўзроўню ў газетах, падаецца, што гэта цiкавая прыгода, такi сабе баевiчок. Але звычайнаму чалавеку няпроста ўявiць, наколькi гэта цяжкая праца — баксiраваць, i якiмi наступствамi можа абярнуцца прапушчаны ўдар.

Ды прафесiяналы экстра-ўзроўню, якiм з'яўляецца Шакута, ведаюць, як нейтралiзаваць самыя небяспечныя атакi i захаваць сваё здароўе.

Нагадаем, што ў вераснi Дзмiтрый Шакута ўжо абараняў тытул абсалютнага чэмпiёна свету, пабiўшы француза Грэгары Чоплiна. У гэтым жа месяцы Шакута атрымаў званне "Заслужаны майстар спорту" i адпаведную ўзнагароду з рук прэзiдэнта краiны.

Яўген ВАЛОШЫН.

Адным з першых прамовiў на тэлебачаннi па-беларуску

Усе тытулы Дзмiтрыя Шакуты цяжка пералiчыць. Аднойчы яму рабiлi фотасесiю, чэмпiён не змог пратрымаць паясы i медалi на руках больш за хвiлiну — так шмат iх заваявана.

Тытул арганiзацыi It's Showtime, якi Шакута абаранiў днямi, называюць поясам абсалютнага чэмпiёна свету. Сусветны аўтарытэт Дзмiтрыя бясспрэчны.

Распачаў Шакута i кiнакар'еру. У баевiку "Крапавы берэт" баец згуляў самога сябе.

Прыемна, што Шакута — адзiн з тых спартсменаў, хто вучыць беларусаў патрыятызму. У навагоднюю ноч-2009, выступаючы па тэлебачаннi, Дзмiтрый вiншаваў беларусаў па-беларуску. Вiдавочцы распавядалi, што сваю прамову Шакута запiсаў з 14 дубля. Тым не менш паказаў iншым спартсменам прыклад, як трэба шанаваць сваё.

Нездарма Дзiма мае столькi прыхiльнiкаў у Еўропе. Кажуць, калi беларус змагаецца з галандцамi ў iх краiне, то добрая частка залы, нягледзячы нi на што, падтрымлiвае нашага хлопца.

Што такое двубоi па правiлах К-1?

Гэтыя правiлы прыдумалi, каб не блытацца ў разнастайнасцi ўдарных адзiнаборстваў. К-1 яднае ў адным рынгу прадстаўнiкоў кiкбоксiнга, тайскага бокса, каратэ, таэквандо i iншых вiдаў спорту.

Па папулярнасцi К-1 саступае толькi прафесiйнаму боксу i баям змешанага стылю (у народзе — баям без правiлаў).

Дзмiтрый Шакута з'яўляецца абсалютным чэмпiёнам свету па К-1 у вазе 77 кг.

Чэмпiён у вазе 86 кг — галандзец Тайран Спонг.

У вазе 65 кг — турак Мурат Дырэкцi.

У вазе 70 кг — iтальянец Джорджыа Петрасян.

У вазе да 100 кг — японец Кiатара, галандзец Мэлвiн Мэнхаф — лепшы ў Еўропе.

У вазе звыш 100 кг лепшы ў свеце галандзец Рэмi Баньяскi, у Еўропе — галандзец мараканскага паходжання Бадр Хары.

Апроч Дзмiтрыя Шакуты, Беларусь мае яшчэ адну зорку сусветнага ўзроўню — Забiта Самедава (93 кг). Робiць поспехi i лiдар нацыянальнай зборнай Беларусi па тайскiм боксе Вiталь Гуркоў (70 кг).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларус захаваў пояс найлепшага байца К-1 у вазе 77 кг. "Нязручны" галандзец Сэм Бран здолеў пазмагацца з Дзiмам на роўных толькi ў сярэдзiне двубоя. У Галандыi наш знакамiты зямляк выконваў цяжкую задачу — абараняў тытул абсалютнага чэмпiёна свету ў паядынку супраць надзвычай нестандартнага байца.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика