Краіны ЕС назвалі сваіх кандыдатаў у склад Еўрапейскай Камісіі. 21.by

Краіны ЕС назвалі сваіх кандыдатаў у склад Еўрапейскай Камісіі

26.11.2009 16:29 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пасля вераснёўскага абрання Жазе‑Мануэля Барозу на пасаду прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі і нядаўняга прызначэння Кэтрын Эштан на пасаду Вярхоўнага прадстаўніка ЕС - віцэ‑прэзідэнта Еўракамісіі, дзяржавы - чальцы ЕС прадставілі кандыдатуры да будучага складу Еўракамісіі.

На падставе гэтых прапаноў прэзідэнт камісіі Барозу павінен будзе размеркаваць пасады паміж кандыдатамі для забеспячэння эфектыўнай працы структуры.

Дзяржавы ЕС прапанавалі на разгляд прэзідэнта Еўракамісіі і Еўрапарламента імёны наступных кандыдатаў:

    Аўстрыя — Ёганэс Хан
    Бельгія — Карл дэ Гухт
    Балгарыя — Румяна Елева
    Венгрыя — Ласла Андор
    Германія — Гюнтэр Х. Этынгер
    Грэцыя — Марыя Даманакі
    Данія — Коні Хедэгор
    Ірландыя — Майра Геогеган Квін
    Іспанія — Хаакін Альмунія
    Італія — Антоніё Таньяні
    Кіпр — Андрула Васіліу
    Латвія — Андрыс Піебалгс
    Літва — Альгірдас Шэмета
    Люксембург — Вів’ян Рэдынг
    Мальта — Джон Далі
    Нідэрланды — Нэелі Крус
    Польшча — Януш Левандоўскі
    Румынія — Дачан Чолаш
    Славакія — Мараш Шэфчовіч
    Славенія — Янэз Паточнік
    Чэхія — Штэфан Фюле
    Фінляндыя — Олі Рэн
    Францыя — Мішэль Барнье
    Швецыя — Сесілія Мальмстрэм
    Эстонія — Сійм Калас

Згодна з устаноўчай дамовай ЕС, у склад Калегіі Еўрапейскіх камісараў павінны уваходзіць па адным прадстаўніку ад кожнай дзяржавы ЕС.

Паводле Europa.eu

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля вераснёўскага абрання Жазе‑Мануэля Барозу на пасаду прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі і нядаўняга прызначэння Кэтрын Эштан на пасаду Вярхоўнага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика