Завершана следства па справе Аўтуховіча і Асіпенкі. 21.by

Завершана следства па справе Аўтуховіча і Асіпенкі

26.11.2009 17:00 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Следства па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі завершана.

Пра гэта паведаміла Тамара Сідарэнка, адвакат Уладзіміра Асіпенкі. Як зазначыла адвакат, 26 лістапада яе падабаронны падпісаў пратакол аб заканчэнні следства. «Мы з ім пачалі знаёміцца з матэрыяламі справы», — сказала Сідарэнка.

Як зазначыў праваабаронца Алег Волчак, завяршэнне следства ў дачыненні да Асіпенкі азначае, што яно завершана і ў дачыненні да Аўтуховіча.

***

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Уладзімір Асіпенка былі затрыманы 8 лютага 2009 года. 18 лютага ім было прад’яўлена абвінавачанне па арт. 218 Крымінальнага кодэкса. 23 чэрвеня ў дачыненні да Аўтуховіча і, як паведаміла МУС, «іншых асоб» была распачата справа па арт. 359 КК (тэрарыстычны акт) у выглядзе падрыхтоўкі (арт. 13). Абвінавачанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта Асіпенку і Аўтуховічу было прад’яўлена 20 лістапада.

8 жніўня Лявонава вызвалілі з мінскага следчага ізалятара, а 24 верасня з яго былі зняты ўсе абвінавачанні.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26 лістапада Уладзімір Асіпенка падпісаў адпаведны пратакол і пачаў знаёміцца з матэрыяламі справы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика