У Мінск ляціць Берлусконі. 21.by

У Мінск ляціць Берлусконі

30.11.2009 10:57 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

30 лістапада прэм’ер‑міністр Італіі Сільвіё Берлусконі наведае з візітам беларускую сталіцу.

s-6/berlusconi090930.jpg|

Запланаваныя перамовы кіраўніка італьянскага ўрада з прэзідэнтам Беларусі.

Гэта будзе візіт у адказ. У красавіку 2009 года Італію з рабочым візітам наведаў Аляксандр Лукашэнка. У лютым таксама адбыўся візіт у Рым кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Мартынава.

Міністр замежных спраў Італіі Франка Фраціні 30 верасня з афіцыйным візітам наведаў Мінск, правёў серыю перамоваў на найвышэйшым узроўні і падпісаў пагадненне аб адукацыйных праграмах. Адбылася сустрэча Фраціні з Лукашэнкам, падчас якой і быў пацверджаны візіт прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі.

У інтэрв’ю італьянскай газэце La Stampa Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў ходзе сустрэчы мае намер абмеркаваць пытанні развіцця эканамічных адносін. «Што тычыцца кола пытанняў, якія мы будзем абмяркоўваць з прэм’ерам Італіі, то гэта, перш за ўсё, эканамічныя праблемы, стварэнне нарматыўна‑прававой базы нашых адносін», — заявіў кіраўнік Беларусі.

Паводле словаў Лукашэнкі, прадстаўнікі Італіі, якія наведалі Беларусь, пацвердзілі, што ў краіне склаўся спрыяльны інвестыцыйны клімат. «Буйныя бізнесмены сёння гатовыя інвеставаць у беларускую эканоміку», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, паабяцаўшы даць італьянскай баку «цвёрдыя гарантыі» ў частцы інвеставання ў Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 лістапада прэм’ер‑міністр Італіі наведае з візітам беларускую сталіцу.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика