Кожны пяты шлюб у Беларусі заключаецца з грамадзянінам Расіі. 21.by

Кожны пяты шлюб у Беларусі заключаецца з грамадзянінам Расіі

30.11.2009 13:37 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На пасяджэнні 30 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным унясенні адзнак аб заключэнні або скасаванні шлюбу ў пашпарты.

Міністр юстыцыі Віктар Галаванаў паведаміў, што Беларусь упершыню заключыла падобны дакумент.

«Пашпарт з’яўляецца ўласнасцю краіны, а таму адзнакі ў ім можа ставіць толькі дзяржава, якой ён належыць. Беларусь і Расія ніколі не дазвалялі іншым дзяржавам ставіць адзнакі ў пашпартах», — патлумачыў ён.

У адпаведнасці з пагадненнем пры заключэнні ці скасаванні шлюбу паміж грамадзянамі Беларусі і Расіі кампетэнтныя органы бакоў уносяць на рускай мове ў пашпарты грамадзян адзнакі.

Галаванаў паведаміў, што кожны год ў Беларусі заключаецца каля 90 тыс. шлюбаў, скасоўваецца — каля 36 тыс.

Кожны чацвёрты шлюб заключаецца з іншаземцам, 17—20% з іх — з грамадзянінам Расіі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пасяджэнні 30 лістапада дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ратыфікавалі пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб узаемным унясенні адзнак аб заключэнні або...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика