Па гарэлку і муку — на рынак. 21.by

Па гарэлку і муку — на рынак

30.11.2009 18:18 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

С 1 снежня ў Беларусі пашыраецца пералік тавараў, якімі можна гандляваць на рынках, паведамілі ў Міністэрстве гандлю.

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў нумар 1102 ад 24 жніўня гэтага года, якая ўступае ў сілу з 1 снежня, у гэты пералік уключаны алкагольныя напіткі, тытунёвыя вырабы, цукар, мука, яйкі і іншыя тавары.

Пры гэтым гандляваць алкагольнымі напіткамі на рынку можна толькі ў стацыянарных гандлёвых аб’ектах. Дазволена рэалізацыя алкагольных напіткаў і тытунёвых вырабаў у магазінах, аб’ектах грамадскага харчавання, размешчаных на тэрыторыі рынкаў, незалежна ад іх прыналежнасці. Раней гэта было магчыма толькі ў прыналежных Белкаапсаюзу магазінах і прадпрыемствах грамадскага харчавання, якія маюць гандлёвую залу.

Спрашчаецца і гандаль цукрам, мукой, піратэхнічнымі вырабамі, насеннем маку, яйкамі, а таксама каштоўнымі металамі і камянямі, жэмчугам, бурштынам, мораным дубам ў аправе з каштоўных металаў і гадзіннікамі ў карпусах з каштоўных металаў. Цяпер гэтыя тавары можна будзе купіць акрамя звычайных магазінаў і ў магазінах‑складах. Адрозненне магазіна‑склада ў тым, што тут ажыццяўляецца аптовы продаж тавараў юрыдычным асобам, іх падраздзяленням і індывідуальным прадпрымальнікам па метаду самаабслугоўвання з мінімальнай гандлёвай надбаўкай, а магазіны — гэта аб’екты рознічнага гандлю.

Гандляваць курынымі яйкамі на рынку раней мелі права толькі прадпрыемствы‑вытворцы. Цяпер продаж дазволены і індывідуальным прадпрымальнікам на гандлёвых радах.

Як паведамілі ў Мінгандлі, пашырэнне пераліку тавараў, прадаваць якія можна на рынках, дасць магчымасць індывідуальным прадпрымальнікам і юрыдычным асобам, якія ажыццяўляюць дробнааптовы гандаль, значна пашырыць асартымент і павялічыць тавараабарот. У пакупнікоў жа з’явіцца больш магчымасцей набыць неабходныя тавары.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
С 1 снежня ў Беларусі пашыраецца пералік тавараў, якімі можна гандляваць на рынках, паведамілі ў Міністэрстве гандлю.У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика