На помнiку 1000-годдзя Брэста выправiлi памылкi
01.12.2009 12:16
—
Новости Общества
|
У нумары ад 30 лiпеня мы паведамiлi пра прыкры недагляд у Брэсце: ! Большасць з iх былi аднолькавыя — у шрыфце адсутнiчала лiтара "ў". Тады "Звязда" самая першая напiсала пра гэты факт, а прадстаўнiкi Брэсцкага гарвыканкама паабяцалi нам усё выправiць. Абяцанне стрымалi — у мiнулую суботу на помнiку з'явiлiся новыя дошкi з надпiсамi. Лiтара "ў нескладовае" заняла сваё пачэснае месца пасля галосных. "Днепра-Бугскi" канал справядлiва стаў "Дняпроўска-Бугскiм", а "Вялiкае княства Лiтоўскае" цяпер паважна пiшацца "Вялiкае Княства Лiтоўскае". Тэкст падрэдагавалi i скарацiлi — вiдаць, каб менш было прасторы для памылак. У таблiчцы, прысвечанай XVІ стагоддзю, знiкла згадка пра Рэч Паспалiтую. Пэўна, таму, што на старой таблiцы адразу пасля ўсталявання нейкiя хулiганы-палонафобы спiлавалi гэтыя словы. Вырашылi, мусiць, не правакаваць дурняў. Аднак чамусьцi не ўсе заўвагi "Звязды" былi ўлiчаныя. Берасцейская iкона Мацi Божай так i засталася "асвЯчана" (замест "асвЕчана"). — Усе дошкi сапраўды былi замененыя, — распавёў "Звяздзе" Рыгор БЫСЮК, начальнiк Упраўлення культуры аблвыканкама. — Мы паўторна даслалi тэксты на ўзгадненне ў Iнстытут мовазнаўства Акадэмii навук, яны нам усё зацвердзiлi. — Наконт "асвЯчана" дадам, што менавiта так нам i ўзгаднiла Акадэмiя навук, — кажа галоўны спецыялiст па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Упраўлення культуры аблвыканкама Леанiд НЕСЦЯРЧУК. — Мы спецыяльна акцэнтавалi на гэтым увагу i атрымалi такi адказ. — А прозвiшчы старшынi гарвыканкама i архiтэктара мы выправiлi адразу ж пасля публiкацыi ў "Звяздзе", — дадае намеснiк старшынi гарвыкнакама Вячаслаў ХАФIЗАЎ. — Зроблена гэта было на самiм помнiку, без дэмантажу кнiгi летапiсца. Не будзем апускацца да драбязы i падлiчваць, колькi дзяржаўных грошай можна было б ашчадзiць, каб з першага разу напiсаць пiсьменна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аднак чамусьцi не ўсе заўвагi былi ўлiчаныя. Берасцейская iкона Мацi Божай так i засталася "асвЯчана" (замест "асвЕчана"). |
|