Даследаванне: Усяго 3% жыхароў Літвы не гавораць па-расійску. 21.by

Даследаванне: Усяго 3% жыхароў Літвы не гавораць па-расійску

01.12.2009 12:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Літве 99% жыхароў ведаюць літоўскую мову, 97% ‑ расійскую.

Пра тое, як моўнае асяроддзе гарадоў уплывае на вывучэнне і выкарыстанне тых ці іншых моў, а таксама аб моўнай палітыцы дзяржавы гаварылася на канферэнцыі ў Віленскім універсітэце «Гарады і мовы».

Даследчыкі зазначаюць, што расійскую мову ў буйных гарадах ведаюць практычна аднолькава, крыху горай –у Каўнасе. Цікава, што ў Вільні ёсць нямала палякаў, літоўцы англійскую мову ведаюць лепш, чым польскую.

Таксама згодна з апытаннямі, амаль 100% расійскамоўных жыхароў Літвы ведаюць літоўскую мову. У Каўнасе гэты працэнт складае роўна 100,0%.

Што да англійскай мовы, то ва ўсіх буйных гарадах пра сваё веданне англійскай мовы заявілі 50% рэспандэнтаў. Сярод літоўцаў часцей па‑англійску гавораць жыхары Вільні, а ў прафесійнай галіне англійскую мову часцей выкарыстоўваюць жыхары Клайпеды. А вось веды англійскай сярод расійскамоўных жыхароў буйных гарадоў складае толькі 30%.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Літве 99% жыхароў ведаюць літоўскую мову, 97% ‑ расійскую. Пра тое, як моўнае асяроддзе гарадоў уплывае на вывучэнне і выкарыстанне тых ці іншых моў, а таксама аб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика