Лукашэнка: Цяпер уся Еўропа прыглядаецца да Беларусі. 21.by

Лукашэнка: Цяпер уся Еўропа прыглядаецца да Беларусі

01.12.2009 17:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аляксандр Лукашэнка адзначае рост цікавасці з боку еўрапейскіх дзяржаў да супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Цяпер уся Еўропа прыглядаецца да Беларусі, і ўсе хацелі б з намі супрацоўнічаць», — заявіў Лукашэнка 1 снежня пасля наведвання ПУП «Святлопрыбор» Беларускага таварыства інвалідаў па зроку.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, Лукашэнка, каментуючы журналістам візіт у Беларусь прэм’ер‑міністра Італіі Сільвіё Берлусконі, заявіў: «Я ведаю рэакцыю іншых дзяржаў на гэта — ну што ж, Сільвіё нас апярэдзіў.

Яны хочуць працаваць у нас, у Беларусі. Унікальная рэч, што тут спакойна, тут да італьянцаў як да ворагаў не ставяцца, як да асоб нейкай там нацыянальнасці. Наш народ — вельмі талерантны, і яны гэта цэняць і хочуць тут працаваць».

Лукашэнка зазначыў, што прадстаўнікі Італіі ў Беларусь «прыйшлі першымі». «Хто першы прыйшоў, вядома, атрымае лепшыя ўмовы тут.

Але самае галоўнае — вызначыць тыя праекты, з якіх мы павінны пачаць. І мы дамовіліся, што бюракратычных перашкодаў тут быць не павінна», — зазначыў прэзідэнт.

Ён высока ацаніў падтрымку, якую Італія аказвае Беларусі ў ЕС. «Абапірацца на Італію, на такога палітыка магутнага — гэта вялікая рэч. Гэта шостая эканоміка ў свеце. У іх вельмі рухомыя прадпрымальнікі, вельмі цікавы вопыт малых і сярэдніх прадпрыемстваў. Крызіс іх увогуле не закрануў. У іх захавалася банкаўская сістэма, у іх грошы няма куды падзець зараз», — зазначыў Лукашэнка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка адзначае рост цікавасці з боку еўрапейскіх дзяржаў да супрацоўніцтва з Беларуссю.«Цяпер уся Еўропа прыглядаецца да Беларусі, і ўсе хацелі б з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика