Яшчэ грошы ад Сусветнага банка. 21.by

Яшчэ грошы ад Сусветнага банка

01.12.2009 23:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рада выканаўчых дырэктараў Сусветнага банка зацвердзіла выдзяленне Беларусі пазыкі на мэты развіцця (ПМР) у 200 млн. даляраў ЗША на падтрымку эканамічнай праграмы ўрада, скіраванай на ўстараненне сацыяльных наступстваў крызісу і паглыбленне структурных рэформаў, якія забяспечваюць аснову для аднаўлення ўстойлівага эканамічнага росту.

Як паведамілі ў прадстаўніцтве Сусветнага банка (СБ), гэтая аднатраншавая пазыка выдзяляецца тэрмінам на 16 гадоў і прадугледжвае адтэрміноўку пачатку пагашэння на шэсць гадоў.

Рада дырэктараў абмеркавала ПМР у кантэксце прамежкавага агляду ходу рэалізацыі Стратэгіі супрацоўніцтва СБ з Рэспублікай Беларусь (2008—2011 гады). Сусветны банк пашырыў сферу і памеры сваёй фінансавай дапамогі, запланаваныя ў межах стратэгіі, і ўключыў у яе «падтрымку бюджэту пры дапамозе ПМР, каб паказаць значныя змены знешняй кан"юнктуры і паскарэнне структурных пераўтварэнняў у Беларусі».

«Да гэтага часу Беларуссю назапашаны станоўчы вопыт рэалізацыі праектаў з Групай Сусветнага банка.

Для Сусветнага банка адкрылася акно магчымасці падтрымаць паглыбленне структурных рэформаў у Беларусі, — сказаў дырэктар аддзела Беларусі, Малдовы і Украіны СБ Марцін Райзер. — Мы спадзяемся, што дамоўленасць, дасягнутая з уладамі Беларусі, таксама паслужыць сігналам для прыватных інвестараў аб тым, што Беларусь становіцца больш адкрытай».

Пазыка на мэты развіцця падтрымлівае праграму рэформаў, згрупаваных па дзвюх кірунках. Першы з іх арыентаваны на ўмацаванне праграм сацыяльнай дапамогі за кошт узмацнення іх адраснай скіраванасці на бедныя слаі насельніцтва, якія могуць больш за ўсё пацярпець ад уплыву глабальнага эканамічнага і фінансавага крызісу на эканоміку Беларусі. Другі — падтрымлівае праграму ўрада па лібералізацыі для стымулявання інвестыцый і стварэння працоўных месцаў. Гаворка ідзе ў тым ліку пра такія меры, як указ аб удасканаленні кантрольнай дзейнасці, які дазволіць значна аблегчыць нагрузку для прадпрыемстваў; лібералізацыя цэн (уключаючы адмену абмежаванняў гандлёвых надбавак у адносінах да большасці відаў прадукцыі); паступовая адмена абаротных падаткаў і падрыхтоўка заканадаўчай базы для пачатку працэсу прыватызацыі.

Старшы эканаміст СБ і кіраўнік групы спецыялістаў па падрыхтоўцы пазыкі на мэты развіцця Пабла Сааведра адзначыў: «Апошнімі гадамі Беларусь скараціла абмежаванні для бізнесу, і ў рамках згаданай аперацыі падтрымліваюцца далейшыя захады ў галіне лібералізацыі цэн, скарачэнні рэгулявання і падатковай палітыкі. Крызіс не толькі ўзмацніў актуальнасць гэтых рэформ, але і падкрэсліў неабходнасць паглыбіць рэформы для забеспячэння аднаўлення ўстойлівага росту».

***

Беларусь стала членам Сусветнага банка ў 1992 годзе. За гэты час краіне было выдзелена 643 млн. даляраў ЗША на рэалізацыю дзевяці праектаў; прыкладна 30 нацыянальных праграм атрымалі грантавую падтрымку на агульную суму 18 млн. даляраў ЗША. Зараз Беларусь выкарыстоўвае сродкі Сусветнага банка для фінансавання чатырох праектаў па развіцці інфраструктуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны банк зацвердзіў выдзяленне Беларусі пазыкі на мэты развіцця ў 200 млн. даляраў ЗША.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика