Распрацаваны першы экскурсійны тур з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту. 21.by

Распрацаваны першы экскурсійны тур з выкарыстаннем чыгуначнага транспарту

03.12.2009 16:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

паведаміла кансультант дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Алена Салаўёва.

Паводле яе слоў, спецыяльны бесперасадачны вагон для турыстаў будзе прапанаваны ўсім, хто пажадае наведаць Белавежскую пушчу. Цягнік будзе курсіраваць з Мінска ў Брэст з 25 снежня па 7 студзеня.

У Брэсце турыстаў сустрэне і даставіць у маёнтак Дзеда Мароза аўтобус з экскурсаводам. Пасля агляду маёнтка гасцям Белавежскай пушчы прапануюць наведаць музей прыроды, для якога ўзведзены новы будынак, і вальеры з дзікімі жывёламі.

Як лічыць Салаўёва, экскурсійныя туры з выкарыстаннем цягніка больш зручныя, чым аўтобусныя:

цягнікі ходзяць строга паводле раскладу, у іх ёсць усе выгоды, суправаджальнік. Пры гэтым кошт экскурсійнага тура цягніком і аўтобусам прыкладна аднолькавы. Пры выкарыстанні чыгуначнага транспарту для дарослага ён складае 116 тыс. рублёў, для дзіцяці — 77 тыс. рублёў (без харчавання).

Салаўёва адзначыла, што ў будучым чыгуначны транспарт плануецца больш шырока выкарыстоўваць падчас правядзення экскурсій. Ужо 4—5 студзеня 2010 года плануецца арганізаваць экскурсію для замежных турыстаў цягніком па маршруце Мінск — Полацак — Брэст — Мінск.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведаміла кансультант дэпартамента турызму Міністэрства спорту і турызму Алена Салаўёва.Паводле яе слоў, спецыяльны бесперасадачны вагон для турыстаў будзе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика