Фестывальныя сустрэчы
22.12.2009
—
Новости Общества
|
Студэнты вышэйшых навучальных устаноў Мінска наладзілі фестываль нацыянальных культур
Галоўнай мэтай фестывалю, які, дарэчы, праводзіўся ў другі раз, было знаёмства з культурай тых краін, прадстаўнікі якіх займаюцца ў мінскіх вышэйшых навучальных установах. А на канцэрце беларускія і замежныя студэнты не толькі прадэманстравалі нацыянальны каларыт, але і аб’ядналіся ў сумеснай творчай дзейнасці. На фестывалі былі таксама выставы, якія адлюстроўвалі культуру, гісторыю і сучаснасць Азербайджана, Арменіі, Украіны, Ірана, Кітая, Лівана, Літвы, Нігерыі. Гэтае, безумоўна, цікавае мерапрыемства было арганізавана ў межах рэспубліканскага фестывалю творчасці замежных студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў F.-ART.bу, які звычайна праходзіць у лістападзе-снежні. Між іншым, сёння ў вышэйшых навучальных установах Беларусі навучаюцца больш за дзевяць тысяч студэнтаў з 75 краін СНД, Балтыі і далёкага замежжа. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнты вышэйшых навучальных устаноў Мінска наладзілі фестываль нацыянальных культур
|
|