Лёгачная чума — інфармацыйная дыверсiя
04.12.2009
—
Новости Общества
|
Па чутках і аўтарытэтна
Мэтанакiраванай правакацыяй i хулiганствам назваў Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Расii Генадзь Анiшчанка чуткi, якiя выклiкалi панiку сярод жыхароў Саратава. Прычынай панiчных настрояў стала напружаная сiтуацыя ў горадзе з захваральнасцю на грып i вялiкая колькасць захварэлых на пнеўманiю. У горадзе закрыты на каранцiн школы i ВНУ. Нядаўна ад вострай вiруснай iнфекцыi загiнуў 20-гадовы студэнт. Афiцыйна ў Саратаўскай вобласцi зарэгiстравана 30 смяротных выпадкаў, а ўсяго дыягназ iнфiцыраванне вiрусам А/H1N1 пацверджана ў 466 жыхароў рэгiёна. Ва ўсiх выпадках смерць надыходзiла ад вострай пнеўманii, якая выклiкала паражэнне лёгкiх i дыхальную недастатковасць. Людзi лiтаральна "згаралi" за 1-4 днi. Такое працяканне хваробы, хутчэй за ўсё, i стала прычынай чутак пра распаўсюджванне ў горадзе лёгачнай чумы. Да таго ж мясцовая iнтэрнэт-газета са спасылкай на крынiцу iнфармацыi на ТЭЦ-5 паведамiла, што супрацоўнiкаў ТЭЦ папярэдзiлi аб распыленнi ў горадзе з верталётаў раствора-дызенфектанта i параiлi пiць у найблiжэйшыя днi толькi гатаваную ваду, чысцiць зубы толькi з гатаванай вадой, а таксама зачыняць у памяшканнях форткi. Алею ў агонь падлiла i мясцовае iнфармагенцтва, якое паведамiла, што ў горадзе рыхтуюцца ўвесцi надзвычайнае становiшча, зачынiць аэрапорт i перакрыць усе выезды. Да таго ж невядомая крынiца ў службе выратавання пацвердзiла, што ў горадзе рыхтуецца дэзiнфекцыя. Першай ахвярай панiкi сярод гараджан стала мабiльная сувязь: усе кiнулiся тэлефанаваць сваiм сябрам i знаёмым, i нагрузка на аператараў GSM была, як у навагоднюю ноч. Далей ўсе кiнулiся ў крамы скупляць пiтную ваду — i ў аптэкi. Чуткi аб тым, што памерлыя ад грыпу людзi насамрэч хварэлi на чуму, упершыню з'явiлiся ва Украiне напрыканцы кастрычнiка. Такiя ж чуткi распаўсюджвалiся i ў Беларусi. Аднак, як запэўнiваюць спецыялiсты, грып i iншыя вострыя вiрусныя рэспiраторныя iнфекцыi выклiкаюцца вiрусамi, у той час як узбуджальнiкам чумы з'яўляецца бактэрыя. I пры правядзеннi лабараторнай дыягностыкi пераблытаць гэтыя iнфекцыi немагчыма. Да таго ж выпадкi захворвання людзей на чуму не фiксавалiся на тэрыторыi Расii на працягу некалькiх апошнiх дзесяцiгоддзяў. Мiнiстр аховы здароўя Саратаўскай вобласцi Ларыса Цвердахлеб паспрабавала супакоiць жыхароў рэгiёна: "Мы звярнулiся ў федэральны супрацьчумны iнстытут "Мiкроб", i нам далi заключэнне, што ўзбуджальнiкам пнеўманii з'яўляецца не чума". Разам з тым медыкi прызнаюць, што сiтуацыя з рэзкiм эпiдэмiялагiчным пад'ёмам сталася для iх нечаканай. З-за эпiдэмii ў рэгiён тэрмiнова вярнуўся з працоўнай паездкi губернатар Павел Iпатаў. Наведаў Саратаўскую вобласць i Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Генадзь Анiшчанка, якi заявiў, што распаўсюджванне ў час напружанай эпiдэмiялагiчнай сiтуацыi чутак аб лёгачнай чуме — гэта злачынства, паколькi адцягвае ўвагу ад вырашэння медыцынскiх пытанняў. Дарэчы, праваахоўныя органы ўжо занялiся пошукам крынiцы распаўсюджвання панiчных чутак. Разам з тым тэмпы захваральнасцi на грып у Расii знiжаюцца. Эпiдэмiчны парог перавышаны цяпер у 42 расiйскiх рэгiёнах. Найгоршая сiтуацыя назiраецца сярод дарослага насельнiцтва Барнаула, Кемерава, Магадана i Саратава. Рост захваральнасцi адзначаецца ў дзевяцi расiйскiх гарадах. З пачатку года ад грыпу i ВРВI ў Расii загiнулi 480 чалавек, ад пнеўманii — 29 900 чалавек. Еўрапейскае бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя паведамляе, што апошнiя звесткi сведчаць аб знiжэннi актыўнасцi грыпу ў Балгарыi, Iзраiлi, Нiдэрландах, Нарвегii i Сербii. Высокая актыўнасць грыпу назiраецца ў Латвii, Лiтве, Нарвегii, Польшчы, Фiнляндыi, Швейцарыi, Эстонii i некаторых iншых краiнах. Надзея НIКАЛАЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэтанакiраванай правакацыяй i хулiганствам назваў Галоўны дзяржаўны санiтарны ўрач Расii Генадзь Анiшчанка чуткi, якiя выклiкалi панiку сярод жыхароў Саратава. Прычынай панiчных настрояў стала напружаная сiтуацыя ў горадзе з захваральнасцю на грып i вялiкая колькасць захварэлых на пнеўманiю. У горадзе закрыты на каранцiн школы i ВНУ. Нядаўна ад вострай вiруснай iнфекцыi загiнуў 20-гадовы студэнт. Афiцыйна ў Саратаўскай вобласцi зарэгiстравана 30 смяротных выпадкаў, а ўсяго дыягназ iнфiцыраванне вiрусам А/H1N1 пацверджана ў 466 жыхароў рэгiёна. |
|