Завяршыўся чарговы этап археалагічных даследванняў на месцы пабудовы Астравецкай АЭС. 21.by

Завяршыўся чарговы этап археалагічных даследванняў на месцы пабудовы Астравецкай АЭС

04.12.2009 15:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Даследванні праводзіліся групай археолагаў – супрацоўнікаў Інстытута гісторыі АН – пад кіраўніцтвам Вадзіма Лакізы.

У ходзе палявых даследванняў не было выяўлена археалагічных помнікаў, якія могуць быць знішчаныя падчас будаўніцтва атамнай электрастанцыі. «Па пісьмовых крыніцах археалагічных аб’ектаў у дадзеным раёне будаўнічых работ не вядома. Лічу, што Астравеччына ўвогуле не такая багатая на археалагічныя помнікі розных перыядаў, як іншыя рэгіёны Беларусі» -- распавёў у гутарцы з «НН» Вадзім Лакіза.

Археолагі правялі візуальны агляд і шурфоўку ў месцах, дзе плануецца пабудаваць чыгуначную ветку, што злучыць станцыю з чыгункай, і пляцоўку для самой АЭС. Раней, у маі і жніўні бягучага года, ужо праводзіліся даследванні на месцы пабудовы новай дарогі Газа – Астравец.

Даследванні, праведзеныя Акадэміяй навук, доўжыліся тыдзень і ахапілі тэрыторыю, большую за сто гектараў. В.Лакіза адзначыў, што групе археолагаў удалося выявіць некалькі археалагічных аб’ектаў, аднак яны не знаходзяцца непасрэдна ў зоне будаўніцтва.

Заказчыкам даследванняў, у адпаведнасці з заканадаўствам краіны ў вобласці аховы гісторыка-культурнай спадчыны, выступіў шэраг арганізацый, у тым ліку «Дырэкцыя будаўніцтва Астравецкай АЭС».

Плануецца, што археолагі будуць праводзіць перыядычны нагляд за землянымі работамі па будаўніцтву станцыі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Даследванні праводзіліся групай археолагаў – супрацоўнікаў Інстытута гісторыі АН – пад кіраўніцтвам Вадзіма Лакізы.У ходзе палявых даследванняў не было...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика