Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дакументы аб Мытным саюзе. 21.by

Палата прадстаўнікоў ратыфікавала дакументы аб Мытным саюзе

04.12.2009 15:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння ратыфікавалі пакет дакументаў аб Мытным саюзе.

З агульным дакладам аб ратыфікацыі выступіў намеснік прэм’ер‑міністра Андрэй Кабякоў. Пакет дакументаў уключае 13 законапраектаў аб ратыфікацыі міжнародных дамоваў, якія фарміруюць дагаворна‑прававую базу Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана.

Сярод ратыфікаваных дакументаў — пагаднення аб умовах і механізме прымянення тарыфных квот, аб парадку мытнага афармлення і кантролю, аб парадку дэкларавання тавараў і іх мытнага кошту, аб відах мытных працэдур і рэжымаў, аб парадку вылічэння і выплаты мытных плацяжоў. Ратыфікаваны таксама пратаколы аб прадастаўленні тарыфных льгот, аб адзінай сістэме тарыфных прэферэнцый, аб умовах і парадку прымянення ў выключных выпадках ставак увазных мытных пошлін, адрозных ад ставак адзінага мытнага тарыфу.

Як паведамлялася, Беларусь, Расія і Казахстан дамовіліся аб увядзенні з 1 студзеня 2010 года адзінага мытнага тарыфу, паўнамоцтвы па фарміраванні якога перадаюцца наднацыянальнага органу — Камісіі Мытнага саюза. З 1 ліпеня 2010 года пачне функцыянаваць мытная тэрыторыя трох краін. Такое рашэнне прынятае 27 лістапада ў Мінску па выніках пасяджэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёння ратыфікавалі пакет дакументаў аб Мытным саюзе.З агульным дакладам аб ратыфікацыі выступіў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика