Мілінкевіч: Прыход новага прэзідэнта не пацягне за сабой разгром сённяшняй улады. 21.by

Мілінкевіч: Прыход новага прэзідэнта не пацягне за сабой разгром сённяшняй улады

04.12.2009 16:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Было б памылковым лічыць, што прыход новага прэзідэнта пацягне за сабой разгром існай улады»,

— заявіў лідэр руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч 4 снежня падчас анлайн‑канферэнцыі на сайце інтэрнет‑выдання БелаПАН «Белорусские новости» (www.naviny.by).

Мілінкевіч, які заявіў пра гатоўнасць браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2011 года, мяркуе, што ва ўладзе шмат прафесіяналаў. «Але і ў дэмакратычным руху, які я ўзначальваю, дастаткова маладых прафесіяналаў. Многія з іх маюць вопыт працы ў дзяржаўных структурах. Надыдзе час — і мы іх назавем», — зазначыў палітык.

Сваёй задачай на гэтым этапе Мілінкевіч лічыць аб’яднанне структур, а не персон. «Хаця па меры набліжэння да выбараў важна будзе выкарыстоўваць патэнцыял канкрэтных людзей», — заўважыў ён.

На думку лідэра руху «За Свабоду», у Беларусі ёсць «шмат дастойных моцных кандыдатаў, якім можна даверыць кіраўніцтва краінай». З другога боку, зазначыў ён, у краіне няма ўмоў для рэальнай палітычнай канкурэнцыі.

«Але нават у гэтых умовах дэмакратычны кандыдат у стане набраць трэць галасоў выбаршчыкаў. Беларусы жадаюць перамен», — упэўнены палітык.

На пытанне аб мэтазгоднасці байкоту выбараў Мілінкевіч адказаў: «Байкот выбараў у аўтарытарнай краіне, як правіла, не прыносіць вынікаў. Улада ўсё роўна загоніць выбаршчыкаў на ўчасткі, таму кожны голас за дэмакратычны еўрапейскі выбар вельмі важны. Гэта дзейнічае і псіхалагічна на тых, хто сёння ва ўладзе. Вельмі важна, каб як мага больш людзей дапамаглі нам у назіранні за выбарамі».

Мілінкевіч яшчэ раз падкрэсліў, што мэта яго руху — «не разборкі і не крэслы, а новая Беларусь». «На мясцовых выбарах, вядома ж, галоўнымі пытаннямі будуць лакальныя. Хаця мы зробім усё, каб абмяркоўваліся і агульнанацыянальныя праблемы. А на прэзідэнцкіх выбарах мы ставім задачу дамагчыся свабодных выбараў і атрымаць падтрымку большасці грамадзян», — сказаў палітык.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта заявіў лідэр руху «За Свабоду» падчас анлайн‑канферэнцыі на сайце інтэрнет‑выдання naviny.by.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика