Леанід Козік адказаў адлічанай з універсітэта Таццяне Шапуцька. 21.by

Леанід Козік адказаў адлічанай з універсітэта Таццяне Шапуцька

05.12.2009 16:03 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На сайце Федэрацыі прафсаюзаў з"явіўся каментар старшыні ФПБ з нагоды адлічэння з універсітэта студэнткі II курса, прэс-сакратара міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Таццяны Шапуцька. Лідэр прафсаюзаў палічыў гэта «класічным жыццёвым выпадкам».

«За час, што мінуў пасля завяршэння Форума ў Брусэлі, я наслухаўся шмат чаго, у тым ліку і прамых чутак і казак пра маніфестацыі і вылучэнні, – цытуе словы Леаніда Козіка сайт ФПБ. – Зрэшты, для публікі, якая распаўсюджвае такога роду інфармацыю гэта звычайная справа – гэта іх заробак».

Адзначым, што каментар Леаніда Козіка з"явіўся на сайце толькі пасля шматлікіх патрабаванняў журналістаў растлумачыць сітуацыю. Як вядома, кіраўнік ФПБ яшчэ ў Брусэлі паабяцаў у выпадку адлічэння Таццяны Шапуцька з ВНУ персанальна арганізаваць маніфестацыю ў цэнтры Менска. 3 снежня адміністрацыя юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта паведаміла актывістцы, што яна адлічаная, аднак ніякіх дзеянняў па яе абароне ФПБ не распачала.

Больш за тое ў Федэрацыі наадрэз адмаўляліся каментаваць гэтую сітуацыю: прэс-сакратар Вольга Зуёнак кідала слухаўку, а тэлефон лідэра ФПБ не адказваў.

Выключаная з ВНУ Таццяна Шапуцька ўжо напрамую збіралася звярнуцца да Леаніда Козіка па абяцаную дапамогу, як на сайце прафсаюзаў з"явіўся яго адказ. Праўда, з кантэксту ясна вынікае: разлічваць на падтрымку старшыні ўжо дакладна не варта.

«Што тычыцца Таццяны Шапуцька, то гэта класічны жыццёвы выпадак, – адзначае Леанід Козік. – Калі яна адлічаная з універсітэта за тое, што прымала ўдзел у працы Форума, то гэта не адпавядае заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Калі ж яна адлічана за тое, што яна без дазволу адміністрацыі прагуляла заняткі і не наведвала ВНУ, то адміністрацыя мае права ўжыць дзеючыя ў ВНУ правілы.

Калі б якой-небудзь супрацоўнік ўстановы ЕС не прыходзіў на службу, то, упэўнены, ён быў бы звольнены адразу ж. Форум цалкам прайшоў бы з такімі ж вынікамі па-за залежнасці ад таго, была б там Таццяна Шапуцька ці не ».

Сапраўды «класічны жыццёвы выпадак»: у Брусэлі чыноўнікі ФПБ кажуць адно, а тут, у Беларусі, ужо зусім іншае.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З кантэксту ясна вынікае: разлічваць на падтрымку старшыні ФПБ дакладна не варта.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика