У Курапатах ізноў пабывалі вандалы
05.12.2009 18:07
—
Новости Общества
|
Невядомыя зламалі мемарыяльную капліцу з копіяй абраза Маці Божай Курапацкай «Усіх нявінна расстраляных», а таксама тры памятныя крыжы на цэнтральнай алеі. Пра гэта паведаміла БелаПАН прадстаўнік Каардынацыйнага савета ініцыятыў па даследаванні злачынстваў камунізму і ўшанаванні памяці ахвяраў таталітарызму Валерыя Чарнаморцава. Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у інтэрв"ю БелаПАН назваў акт вандалізму праяўленнем «пячорнага ўзроўню маральнага стану беларускага грамадства», якое зняважліва ставіцца да памяці продкаў, што загінулі ў войнах ці былі бязвінна пакараны. Паводле яго слоў, такія факты апаганьвання могілак і мемарыялаў сведчаць аб тым, што праблема выхавання культуры памяці з"яўляецца вельмі актуальнай для беларускага грамадства. «Я нават не ведаю, ці варта звяртацца ў праваахоўныя органы ў сувязі з чарговым актам вандалізму. Следства ж нічога не дасць, бо пад аховай дзяржавы знаходзіцца тэрыторыя Курапатаў, але не народны мемарыял, створаны намаганнямі грамадскасці. І грамадскасць павінна правесці інвентарызацыю народнага мемарыяла, каб затым унесці яго ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Толькі пры такой умове можна разлічваць на поспех следства ў выпадку актаў вандалізму ў Курапатах», — сказаў Астаповіч. На тэрыторыі гісторыка-культурнай каштоўнасці міжнароднага значэння «Месца знішчэння ахвяраў палітычных рэпрэсій 1930—1940-х гадоў ва ўрочышчы Курапаты», унесенай у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і размешчанай на паўночна-ўсходняй ускраіне Мінска, пахаваны, паводле розных ацэнак, ад 30 да 200 тысяч ахвяраў сталінізму. Марат Гаравы, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Невядомыя зламалі мемарыяльную капліцу з копіяй абраза Маці Божай Курапацкай «Усіх нявінна расстраляных», а таксама тры памятныя крыжы на цэнтральнай алеі.
|
|