У Гомельскай вобласці выявілі масавыя парушэнні ў школьных сталовых
07.12.2009 13:27
—
Новости Общества
|
Як паведамляе Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з пачатку года за парушэнні ў арганізацыі харчавання дзяцей у навучальна‑выхаваўчых установах аштрафавана 322 работнікі харчаблока, вынесена 88 пастаноў аб прыпыненні эксплуатацыі сталовых. Матэрыялы па фактах заніжэння каларыйнасці страў перададзены ў аддзелы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі РАУС Мазыра, Добрушскага, Чачэрскага, Рагачоўскага і Калінкавіцкага раёнаў. У ходзе праверак у дзевяці сярэдніх школах вобласці (Акцябрскі, Рэчыца, Гомель) былі выяўлены парушэнні ў тэхналогіі прыгатавання ежы. У сярэдняй школе № 2 Лельчыцаў рэалізоўваліся забароненыя стравы, прыгатаваныя ў фрыцюры. У 11 установах вобласці — дзіцячых садках, школах і каледжы — выяўлены факты парушэння ўмоў і тэрмінаў захоўвання прадуктаў. Санстанцыя выявіла парушэнні санітарнага стану харчаблокаў, рэжыму мыцця посуду, недапрацоўкі ў дакументацыі, неналежны кантроль за арганізацыяй харчавання дзяцей з боку адміністрацый школ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамляе Гомельскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, з пачатку года за парушэнні ў арганізацыі харчавання дзяцей у... |
|