Праект бюджэту‑2010 прадугледжвае павышэнне ПДВ з 18% да 20%
07.12.2009 16:02
—
Новости Общества
|
Праект бюджэту на 2010 год прадугледжвае павышэнне падатку на дададзеную вартасць з 18% да 20%, паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец, выступаючы 7 снежня на пашыраным пасяджэнні камісіі па бюджэце, фінансах і падатковай палітыцы Палаты прадстаўнікоў. Харкавец адзначыў, што праект бюджэту прадугледжвае адмену чатырох падаткаў: у фонд падтрымкі сельгасвытворцаў, мясцовы падатак з продаж тавараў у рознічным гандлі, мясцовы збор за рэгістрацыю транспартнага сродку і мясцовы збор за паркоўку. Паводле слоў міністра, пры адмене гэтых падаткаў бюджэтныя зборы памяншаюцца на 2,3 трлн. рублёў. «Таму нам неабходна кампенсацыя гэтых сродкаў. У якасці такой меры мы павялічваем ПДВ з 18% да 20%. Гэта дазволіць дадаткова прыцягнуць 1,7 трлн. рублёў», — сказаў Харкавец. Ён таксама паведаміў, што праект бюджэту‑2010 улічвае патэнцыяльныя рызыкі, з якімі можна сутыкнуцца пры яго выкананні. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект бюджэту на 2010 год прадугледжвае павышэнне падатку на дададзеную вартасць з 18% да 20%, паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец,выступаючы 7 снежня на... |
|