Прафесiя, пра якую можна марыць?. 21.by

Прафесiя, пра якую можна марыць?

09.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паважаная "Звязда"!

Я шмат гадоў з'яўляюся тваiм чытачом, газета заўсёды iдзе ў нагу з часам, артыкулы ў ёй — актуальныя i змястоўныя, да таго ж ёсць магчымасць выказаць i свой пункт гледжання. Мяркую, ёсць нагода...

Я прадстаўнiк пакалення, якое вучылася ў школе ў 60—70-х гадах. Для нас настаўнiк быў самым сумленным, самым адказным i бескарыслiвым чалавекам — своеасаблiвым iдэалам маральнасцi. Таму выдатнiкi заўсёды iмкнулiся стаць настаўнiкамi. Вядома ж, хацелася, каб так было заўсёды. Я не хачу нiкога пакрыўдзiць, але час наклаў свой адбiтак i на тых, хто працуе ў школе.

Прывяду канкрэтныя прыклады:

1. Вясковая школа. 11 клас. У класе вучацца 6 вучняў. Акрамя асноўных урокаў праводзяцца дадатковыя заняткi па выбары, якiя наведваюць максiмум 3 вучнi. Здаецца, усё ў школе зроблена для паспяховай падрыхтоўкi да здачы ўступных экзаменаў, па-сучаснаму, тэстаў. Высвятляецца — не. Настаўнiк пасля кожнага занятку нагадвае: каб паспяхова здаць тэсты, неабходна дадаткова займацца з рэпетытарам.

А хто такi сучасны рэпетытар? Той жа настаўнiк, але з iншай школы. А калi найблiжэйшая школа знаходзiцца ў радыусе 15 кiламетраў, куды iсцi вучню? Да таго ж настаўнiка, але пры гэтым яму трэба заплацiць.

2. У наш час усе вучнi насiлi школьную форму. Гэта было нормай. Усе былi роўныя. Не было комплексаў, хто багацейшы, а хто бяднейшы. Ацэньвалiся веды, а не матэрыяльны дабрабыт. Вельмi добра, што i цяпер робяцца спробы вярнуць форму. Але што мы бачым у рэальнасцi? Дзiця прыходзiць дадому i кажа: "Завуч сказала, што калi мы не будзем насiць форму, нас пакараюць, а адна настаўнiца ходзiць у школу ў джынсах, другая — у мiнi-спаднiцы скача па паверхах, трэцяя — у брыджах на клубах, а на жываце вiдаць завушнiцу...

3. Яшчэ адна школа. 1 клас. Афiцыйна заняткi пачынаюцца ў 8.00. Але настаўнiца праз дзень аб'яўляе, што заўтра ў дзяцей будзе нулявы ўрок (што такое "нулявы урок"?) i яны павiнны быць у школе на занятках у 7.10. Мiж iншым, дзiцяцi да школы трэба дабiрацца 20 хвiлiн. Цi гэта не здзек з дзяцей?

Згодна са статыстыкай, сярэдняя заработная плата настаўнiкаў складае 750—850 тыс. рублёў. Плюс для настаўнiкаў прадугледжаны працяглы адпачынак у летнi час — 59 дзён (56 дзён + 3 днi за кантракт), па тыднi яны адпачываюць разам з дзецьмi восенню i вясной, ёсць яшчэ i двухтыднёвыя калядныя канiкулы. Пра такое можна толькi марыць!

З павагай — Алесь ШЫЯН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паважаная "Звязда"! Я шмат гадоў з'яўляюся тваiм чытачом, газета заўсёды iдзе ў нагу з часам, артыкулы ў ёй — актуальныя i змястоўныя, да таго ж ёсць магчымасць выказаць i свой пункт гледжання. Мяркую, ёсць нагода...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика