Груздзіловіч, Кісляк і Сапелка — лаўрэаты конкурсу «Праваабарончага альянсу»
09.12.2009 17:41
—
Новости Общества
|
9 снежня, у мінскім гатэлі «Crowne Plaza» напярэдадні Сусветнага дня правоў чалавека, адбылося ганараванне лаўрэатаў конкурсу, заснаванага грамадскай арганізацыяй «Праваабарончы альянс». Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: журналіст года, праваабаронца і адвакат года. Найлепшым журналісцкім унёскам у справе абароны правоў чалавека названа праца Алега Груздзіловіча (Радыё Свабода), праваабаронцам году стаў берасцеец Раман Кісляк, адвакатам года — Павел Сапелка. *** «Праваабарончы альянс», які ўзначальвае Людміла Гразнова, адзначае за паспяховую працу ў галіне абароны правоў чалавека. Арганізацыю заснавалі ў 2005 годзе. У 2008 г. прайшоў першы конкурс, тады лепшай працай у галіне абароны правоў чалавека была прызнана праца журналіста «НН» Сямёна Печанка, адвакаткі Тамары Сідарэнкі і праваабаронцы Барыса Звозкага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
9 снежня, у мінскім гатэлі «Crowne Plaza» напярэдадні Сусветнага дня правоў чалавека, адбылося ганараванне лаўрэатаў конкурсу, заснаванага грамадскай арганізацыяй... |
|