Ад пнеўманіі ў Светлагорску памерлі чатыры чалавекі, амаль 200 знаходзяцца на лячэнні. 21.by

Ад пнеўманіі ў Светлагорску памерлі чатыры чалавекі, амаль 200 знаходзяцца на лячэнні

09.12.2009 22:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку эпідэмічнага пад"ёму ад пнеўманіі ў Светлагорску памерлі чатыры чалавекі, амаль 200 знаходзяцца на лячэнні. 118 чалавек з дыягназам «пнеўманія» прайшлі лячэнне і выпісаныя са стацыянара.

Такія звесткі прыводзіць у інтэрв"ю светлагорскай газеце «Ранак-плюс» намеснік галоўнага лекара па лячэбнай частцы Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы Ігар Ціхун. Інтэрв"ю з лекарам было апублікавана 9 снежня. Інфармацыю пра колькасць захварэлых на пнеўманію пацвердзіў галоўны ўрач Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы Анатоль Муха. Разам з тым ён адмовіўся назваць колькасць памерлых ад захворвання.

«Звычайны, здавалася б, грып, нічога асаблівага ў ім няма — і вось такі ўсплёск пнеўманій, —

пракаментаваў у інтэрв"ю газеце Ціхун. — Гэта ўскладненне віруснай інфекцыі. Такое бывае пасля сезонных грыпаў, але, канечне, не ў такой колькасці. Гэта проста невытлумачальна.

Як і ва ўсёй краіне, у нас зафіксаваныя выпадкі пнеўманіі сярэдняй ступені цяжкасці, цяжкія і вельмі цяжкія. З вельмі цяжкімі формамі пнеўманіі было каля 10 чалавек. Чатыры пацыенты памерлі. Ускрыццё пацвердзіла наяўнасць у іх віруснай пнеўманіі».

Паводле слоў доктара, ахвяры пнеўманіі былі ва ўзросце 25—40 гадоў, якія не пакутавалі ад спадарожных паталогій.

Зараз у стацыянары знаходзяцца на лячэнні людзі розных узростаў, але большасць — працаздольнага.

Раённая газета «Светлагорскія навіны» прыводзіць інфармацыю загадчыка эпідэмічным аддзелам занальнага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святланы Якуш пра тое, што за лістапад ВРВІ перахварэлі 7.999 жыхароў Светлагорска і раёна, грып перанеслі 2.817 чалавек. На 7 снежня ў Светлагорскім раёне зарэгістравана тры лабараторна пацверджаныя выпадкі віруса A/H1N1.

Ахвярамі віруса сталі 25-гадовая цяжарная жанчына і мужчыны 1966 і 1951 гадоў нараджэння.

Паводле паведамлення прэс-службы Гомельскага аблвыканкама, у вобласці за перыяд эпідэмічнага пад"ёму захворвання на грып і ВРІ на пнеўманію захварэла амаль 6.700 чалавек.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку эпідэмічнага пад"ёму ад пнеўманіі ў Светлагорску памерлі чатыры чалавекі, амаль 200 знаходзяцца на лячэнні. 118 чалавек з дыягназам «пнеўманія» прайшлі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика