Харкавец: Мэтазгоднасць новай праграмы МВФ для Беларусі будзе залежаць ад стану замежных рынкаў
10.12.2009 10:55
—
Новости Общества
|
Мэтазгоднасць новай праграмы МВФ для Беларусі будзе залежаць ад стану замежных рынкаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі Андрэй Харкавец. Андрэй Харкавец нагадаў, што неабходнасць рэалізацыі дзеючай праграмы з МВФ была выклікана патрэбамі ў дадатковым фінансаванні для нашай краіны Міністр фінансаў таксама адзначыў, што неабходнасці ў новай праграме з МВФ не будзе, калі Беларусь зможа забяспечыць прыток прамых замежных інвестыцый, першапачаткова падрыхтаваўшы праекты для іх. Паводле яго слоў, замежныя банкі выказваюць актыўную зацікаўленасць у крэдытаванні нашай эканомікі. Такім чынам, рашэнне аб прадаўжэнні праграмы з МВФ будзе абумоўлена сукупнасцю гэтых фактараў. Гаворачы аб цяперашняй праграме з фондам, Андрэй Харкавец адзначыў: «Мы разлічваем, што праграма з МВФ будзе выканана ў поўным аб’ёме. Мы робім усё для таго, каб гэта было менавіта так, і разлічваем, што ўсе траншы будуць атрыманы ў вызначаныя тэрміны». Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мэтазгоднасць новай праграмы МВФ для Беларусі будзе залежаць ад стану замежных рынкаў. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр фінансаў Беларусі...
|
|