17 снежня будзе прынята рашэнне наконт Офіса АБСЕ у Мінску. 21.by

17 снежня будзе прынята рашэнне наконт Офіса АБСЕ у Мінску

10.12.2009 14:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь аб’явіць аб сваім рашэнні наконт прадаўжэння мандата Офіса АБСЕ ў Мінску падчас пасяджэння Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 17 снежня.

Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валерый Варанецкі.

Паводле яго слоў, «гэта пытанне разглядаецца і яшчэ не пастаўлена кропка».

«Беларусь зацікаўлена ў канструктыўным супрацоўніцтве з офісам АБСЕ. Я з аптымізмам гляджу на будучыню нашага ўзаемадзеяння з гэтым офісам», — заявіў Варанецкі.

2 верасня кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей сказаў, што «беларускі бок змушаны сур’ёзна задумацца над перспектывамі далейшай дзейнасці Офіса АБСЕ ў Мінску, у тым ліку ў дачыненні да прызначэння яго новага кіраўніка». «Тым больш што аб’ектыўных падстаў для існавання палявой прысутнасці АБСЕ ў Беларусі няма», — адзначыў Макей.

Офіс АБСЕ ў Мінску быў адкрыты 1 студзеня 2003 года. Мандат офіса АБСЕ дзейнічае на працягу года і можа быць прадоўжаны са згоды беларускага ўрада.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь аб’явіць аб сваім рашэнні наконт прадаўжэння мандата Офіса АБСЕ ў Мінску падчас пасяджэння Пастаяннага савета АБСЕ ў Вене 17 снежня.Пра гэта паведаміў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика