Жыхар Віцебска хоча адмовіцца ад беларускага грамадзянства. 21.by

Жыхар Віцебска хоча адмовіцца ад беларускага грамадзянства

10.12.2009 15:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей Белязека, беспрацоўны апазіцыйны актывіст, звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі па дазвол быць высланым за межы Беларусі на ўзор дысідэнтаў савецкага часу.

У пісьмовым звароце спадар Белязека абгрунтаваў сваё рашэнне тым, што ў Беларусі парушаюцца яго грамадзянскія правы. У прыватнасці, ён згадаў тое, што яго некалькі разоў затрымлівалі за ўдзел у апазіцыйных акцыях, а таксама праблемы з працаўладкаваннем. Юрыст паводле адукацыі, ён не можа ўладкавацца па спецыяльнасьці і мусіць перабівацца выпадковымі заробкамі.

З адміністрацыі прэзідэнта ліст Сяргея Белязекі скіравалі ў Міністэрства ўнутраных спраў. Начальнік Дэпартамента грамадзянства і міграцыі Аляксей Бягун адказаў заяўніку, што ў заканадаўстве Беларусі не прадугледжана адмова ад беларускага грамадзянства. З яго можна толькі выйсці, атрымаўшы грамадзянства іншай краіны, або страціць — калі чалавек паступае на вайсковую службу ў замежжы або працуе ў органах бяспекі ці юстыцыі іншай краіны.

Такіх перспектываў Сяргей Белязека не мае, а знайсці нармальную працу ў Беларусі лічыць бесперспектыўным.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сяргей Белязека, беспрацоўны апазіцыйны актывіст, звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі па дазвол быць высланым за межы Беларусі на ўзор дысідэнтаў савецкага часу.У...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика