Генеральная пракуратура ведае, як змагацца з карупцыяй. 21.by

Генеральная пракуратура ведае, як змагацца з карупцыяй

11.12.2009 12:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генеральная пракуратура ўнесла прэзідэнту прапановы, скіраваныя на ўзмацненне барацьбы з карупцыяй,

паведаміў журналістам 11 снежня начальнік упраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Генпракуратуры Аляксандр Ракевіч.

У пятніцу гэта праблематыка абмяркоўваецца на канферэнцыі ў Белдзяржуніверсітэце. Мерапрыемства прысвечана пытанням каардынацыі дзейнасці ўсіх органаў улады ў сферы барацьбы з карупцыяй, прававому забеспячэнню гэтага працэсу.

Паводле слоў Ракевіча, прапановы тычацца, у прыватнасці, дэкларавання даходаў чыноўнікаў, адказнасці ўрада, міністэрстваў і ведамстваў, мясцовых органаў улады за працу ў сферы супрацьдзеяння карупцыі.

Ракевіч адзначыў, што барацьба з карупцыяй асабліва важная ва ўмовах фінансавага крызісу. Паводле яго слоў, з’яўляюцца новыя спосабы ўчынення карупцыйных злачынстваў і новыя спосабы іх маскіроўкі. Цяпер, заявіў прадстаўнік Генпракуратуры, асаблівую ўвагу неабходна надаць крадзяжам з дапамогай інтэрнета, пераводу грошай у афшорныя зоны, злачынствам у сферы дзяржзакупак і прыватызацыі.

Ракевіч таксама падкрэсліў, што ўсе заўвагі, выказаныя ў адрас органаў пракуратуры на нарадзе ў прэзідэнта 8 жніўня гэтага года, улічаны. Пра гэта сведчыць, у прыватнасці, тое, што за 11 месяцаў у краіне выяўлена карупцыйных злачынстваў на 17% больш, чым за ўвесь мінулы год. «Праца па супрацьдзеянні карупцыі цяпер носіць больш скаардынаваны характар», — заявіў прадстаўнік Генпракуратуры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральная пракуратура ўнесла прэзідэнту прапановы, скіраваныя на ўзмацненне барацьбы з карупцыяй,паведаміў журналістам 11 снежня начальнік упраўлення па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика