«Людзей, які прайшлі празь зьняволеньні, выключэньні з вучобы і выгнаньні з працы, ужо няма чым больш запалохаць»
14.12.2009
—
Новости Общества
|
— 16-18 лістапада я прадстаўляла «Малады Фронт» на форуме грамадзянскай супольнасьці «Ўсходняга партнэрства» ў Брусэлі. А літаральна праз два тыдні па вяртаньні адтуль – выключэньне з БДУ. Матывацыя: ня мела дазволу на выезд ад Міністэрства адукацыі.
— А ці ведалі вы пра такое патрабаваньне? — Чула. Аднак працэдура адпаведнага ўзгадненьня вельмі грувасткая і цягнецца больш за месяц. — То бок, калі зьвязвацца з чыноўнікамі, дык маеш усе шанцы ня трапіць туды, куды хочаш? — У маім канкрэтным выпадку наагул зьнішчалася ідэя, бо я атрымала запрашэньне пазьней, чым за месяц да пачатку форуму. — Днямі адна слухачка пакінула на аўтаадказьніку Свабоды раздражнёную рэпліку: маўляў, і што такога важнага магла зрабіць там гэтае дзяўчо! — Я прымала ўдзел у абмеркаваньні літаральна ўсіх пытаньняў, што стаялі на парадку дня. У прыватнасьці, разам са спадаром Кобецам дабілася ўнясеньня папраўкі да канчатковай рэзалюцыі пра наяўнасьць палітвязньяў у Беларусі. Мы дамагліся асуджэньня форумам практыкі рэжыму, а таксама прагучала патрабаваньне іхняга вызваленьня. — Адкуль у вас такая зацікаўленасьць у гэтай праблеме? Мо, нейкія сваякі пацярпелі або тут звычайная грамадзянскасьць праяўляецца? — Па-першае, грамадзянскасьць. Бо калі чалавек бачыць вакол сябе несправядлівасьць, ён ня можа заставацца абыякавым. Па-другое, праблема палітычнага перасьледу уключна з турэмным тэрмінам тычыцца маіх сябраў – шмат хто зь іх пацярпеў за свае погляды. Напрыклад, зараз за кратамі малафронтавец Арцём Дубскі, які зьяўляецца ня толькім маім асабіста блізкім сябрам, але і ўсёй маёй сям'і. — Ці не жаніх, даруйце за бесцырымонную цікаўнасьць? — Не-не, менавіта сябар! — А як успрынялі вашую гісторыю аднакурсьнікі? — З шокам. Яны адразу ж ініцыявалі збор подпісаў у маю падтрымку. — Чытаў у інтэрнэце, што кіраўніцтва факультэту "зламалася" перад камэрай БТ, якое рабіла "агітку" пра вас? — Так, спужаліся троху… Бо перад тым казалі ў твар рэчы на маю карысьць. А тут пачалі апраўдвацца, каб у гледачоў не было падставаў асуджаць дзеяньні адміністрацыі. — Дарэчы, кім вы хочаце стаць пасьля ўнівэрсытэту? — Я на другім курсе юрфаку, катэдра паліталёгіі, мару працаваць палітычнай журналісткай. — Робіце спробы вярнуцца ў БДУ? — Так. Спадзяюся і на тыя самыя подпісы, і на суд… Калі ж нічога не атрымаецца, то буду вучыцца ў нейкім замежным унівэрсытэце завочна ці дыстанцыйна. — А памятаеце таксама завязаную на палітыцы гісторыю выключэньня спадарыні Хомы з «наргасу»? Яна зараз пасьпяхова займаецца ў венскім унівэры. Такім шанцам ня хочаце скарыстацца? — Не, гэткі варыянт мяне не задавальняе. Бо разумею важнасьць свайго асабістага знаходжаньня менавіта сярод звычайнай беларускай моладзі, тут і цяпер. А большасьць актывістаў, якія зьяжджаюць, яны, як правіла, прызвычайваюцца да жыцьця замежнага, зь цяжкасьцю адаптуюцца да нашага, і таму асноўная маса папросту не вяртаецца на радзіму. Я не хачу быць спакушанай Эўропай… — Што вы робіце ў якасьці прэсавага сакратара «Маладога Фронту»? — Займаюся вэб-сайтам, рэдагаваньнем маладафронтаўскіх газэт, рыхтую матэрыялы, арганізоўваю прэсавыя канфэрэнцыі… — Вашае выключэньне, як і апошнія выкраданьні вашых калегаў,гэта фактычна спроба запалохаць моладзь. Удаецца тое ўладзе? — Раней такое адбівалася на нас вельмі моцна. Аднак цяпер сытуацыя памянялася. Спэцслужбы мусяць зразумець: людзей, які прайшлі празь зьняволеньні, выключэньні з вучобы і выгнаньні з працы, ужо няма чым больш запалохаць! Такія ідуць да канца. І апошнія спробы ціску на нас толькі зьнішчаюць астаткі аўтарытэту КДБ і міліцыі, ставяць іх на адну паліцу са звычайнымі злачынцамі. — Вы ж не адной толькі палітыкай жывяце: што зараз чытаеце, слухаеце, ці ходзіце ў тэатар? — У Купалаўскі іду якраз вось праз сорак мінут пасьля нашай размовы. Пераслухоўваю зараз альбомы 2006-2007 гадоў беларускіх музыкаў. Ну а чытаю зараз кнігу Ганны Паліткоўскай «За што?» — Вельмі сымбалічна назва… А вас не палохае лёс забітай расейскай журналісткі? — Я падрыхтавалася да складанасьцяў, калі прымала рашэньне пайсьці ў «Малады Фронт». Канечне, ня ўсе выпрабаваньні жыцьця прыемныя, але… Але жывучы беларускай рэчаіснасьцю, разумееш: найгоршае можа здарыцца ня толькі з табой у любы момант – зь любым іншым грамадзянінам. Гэта папросту называецца «сыстэмай»… Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тацяна Шапуцька скончыла сталічную гімназію №1 імя Францішка Скарыны з паглыбленым вывучэньнем ангельскай мовы. Летась паступіла на юрыдычны факультэт БДУ. Апошнія два гады – сябра
|
|