Лукашэнка: Па тэлевізары глядзець няма чаго. 21.by

Лукашэнка: Па тэлевізары глядзець няма чаго

14.12.2009 23:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

14 снежня на нарадзе аб задачах па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка «жорстка раскрытыкаваў дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі, як друкаваныя, так і электронныя», паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

«Сродкі масавай інфармацыі ніяк сёння не працуюць. Тэлевізар: як у вас, так і, на шчасце для нас, за мяжой глядзець няма чаго. Радыё ў Беларусі ўжо ніхто не слухае. А па тэлевізары глядзяць кліпы, і тое не ўсе. Забаўлялаўка, усё гэта нецікава», — сказаў Лукашэнка.

Паводле слоў беларускага кіраўніка, у яго склалася ўражанне, што «там ужо і кіраўнікі забылі, што яны з"яўляюцца суб"ектамі ідэалагічнай работы». У гэтай сувязі Лукашэнка звярнуў увагу кіраўніка сваёй адміністрацыі Уладзіміра Макея на недастатковасць ідэалагічнай работы, што праводзіцца ў краіне.

Ён лічыць таксама неабходным звярнуць пільную ўвагу на работу СМІ ў рэгіёнах. Рэгіянальныя масмедыя «не павінны займацца ўсхваленнем мясцовай улады, і калі ёсць факты для крытыкі, то не замоўчваць іх, як бы гэта ні гучала непрыемна для мясцовай улады».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 снежня на нарадзе аб задачах па вырашэнні найбольш актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў 2010 годзе Аляксандр Лукашэнка «жорстка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика