Мiншчына 16 снежня. 21.by

Мiншчына 16 снежня

16.12.2009 19:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь перажывае самую халодную зіму за апошнія тры гады

Слупок тэрмометра ўначы месцамі апускаўся ніжэй 25 градусаў. Паводле сіноптыкаў, «халодны націск» працягнецца да канца тыдня. Ва ўзмоцненым рэжыме працуюць аварыйна-рамонтныя брыгады. Праўда, сур'ёзных праблем маразы камунальнікам не дадалі.

У Беларусі было зафіксавана 40 пажараў

У агні загінулі 11 чалавек. У сталічнай вобласці на пульт дзяжурнай службы паступіла 9 выклікаў. Палова ўзгаранняў – па прычыне парушэння правілаў эксплуатацыі пячнога абсталявання. Так, у вёсцы Вязынка Маладзечанскага раёна пенсіянерка пазбавілася дачы.

Выратавальнікі нагадваюць: каб пазбегнуць трагедыі, печы лепш за ўсё тапіць па дзве гадзіны, не перапальваць іх і не пакідаць без нагляду. Небяспечныя таксама і самаробныя электранагравальнікі.

 

У сталічным рэгіёне ўзмацняюць кантроль за рэалізацыяй піратэхнікі

Напярэдадні новага года петарды і салюты — самы хадавы тавар. Асаблівы кантроль за незаконным гандлем, несумленных прадаўцоў праваахоўнікі караюць штрафам.

Шмат патрабаванняў і да легальных гандляроў. Тавар трэба захоўваць у сейфах, у прадпрымальнікаў павінны быць ліцэнзія, інструкцыя па выкарыстанні і пратаколы выпрабаванняў інстытута пажарнай бяспекі МНС.

 

Трагічны выпадак на чыгуначнай станцыі Жодзіна

Пад коламі пасажырскага поезда «Мінск-Віцебск» загінуў саракачатырохгадовы мужчына. Асноўная версія праваахоўнікаў – самагубства. Акалічнасці здарэння- высвятляюцца.

 

Новыя вытворчасці павінны стаць лакаматывам эканомікі малых гарадоў

Гэта інвестыцыі, стабільная праца і высокі заробак.

Прыватнае лакафарбавае прадпрыемства ў Дзяржынску нават у крызіс асаблівых праблем не адчувае. Разгружаць склады тут не давялося. Наадварот, каб задаволіць патрэбы заказыкаў, тут ствараюць трохдзённы запас прадукцыі. Разам з пашырэннем геаграфіі экспарту, не забываюцца і на сучасныя тэхналогіі. Апошняе ноу-хау – першая ў Беларусі лінія па вытворчасці парашковай фарбы.

64 аграгарадкі з'явяцца на Міншчыне да канца года

Новы статус сёлета атрымалі два населеных пункты ў Дзяржынскім раёне — Чэрнікаўшчына і Волма. Больш за паўтары тысячы мясцовых жыхароў могуць на ўласныя вочы пабачыць перавагі аграгарадскога жыцця. Асфальтаваныя вуліцы, абноўленыя сацыяльныя аб'екты. На будаўніцтва двух аграгарадкаў пайшло больш за 4,5 мільярда рублёў. 

 

Дзяржынская жыллёва-камунальная гаспадарка адзначае юбілей

65 год — за гэты час горад з невялікага мястэчка ператварыўся ў сучасны райцэнтр. Толькі сёлета тут заасфальтавалі больш 10 вуліц і паклалі паўтара кіламетра тратуарнай пліткі.

Зараз на парадку дня ўдзяржынскіх камунальнікаў – выкананне праграмы «Чыстая вада». За апошні час тут запусцілі адразу два аб'екты: станцыю абезжалезвання і цэх разліву пітной вады. Дарэчы, кошт апошняга — 15 мільёнаў. Мяркуецца, што акупіць яго змогуць праз 5 год. Рэалізоўваць ваду будуць як на Міншчыне, так і ў Брэсцкай вобласці.

 

Кааператары Міншчыны шукаюць спосабы павелічэння таваразвароту

У Крупскім раёне стаўку зрабілі на міні-магазіны і самаабслугоўванне. Пры гэтым, не забыліся і на «аўталаўкі» — перагледзелі маршруты, пашырылі асартымент. У выніку — атрымалі прыбытак - 25 мільёнаў рублёў.

У будучым задачы не менш сур'ёзныя: адкрыццё гандлёвага цэнтра ў аграгарадку Кляновічы, рэканструкцыя кандытарскага цэху, рамонт кропак грамадскага харчавання.

Новы турыстычны комплекс створаць у Крупскім раёне

Цэнтрам мясцовага экатурызму стане візітоўка раёна — возера Сялява. Праект экакурорта у стадыі распрацоўкі, але першыя пераўвасабленні можна будзе пабачыць ужо ў наступным годзе. З мясцовага фонду аховы прыроды выдаткуюць каля 40 мільёнаў рублёў.

Распачнуць з малога: стварэння экалагічных прыпынкаў. У перспектыве пабудуцюць гасцініцы, кемпінгі, кафэ і магазіны. Такім чынам, Сялява стане сур'ёзным канкурэнтам Нарачы. Праўда, недахопу турыстаў тут не адчуваюць і цяпер. Штогод на Сяляве адпачываюць каля мільёна чалавек.

 

Прэзідэнцкі спартыўны клуб назваў імёны сваіх стыпендыянтаў

У будучым годзе штомесячную матэрыяльную дапамогу атрымаюць амаль паўтары сотні чалавек. У спісе ўзнагароджаных — маладыя спартсмены, трэнеры-педагогі і паралімпійцы. Усе яны паказалі добры вынік на буйных міжнародных спаборніцтвах. Сярод стыпендыянтаў – і прадстаўнікі сталічнага рэгіёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь перажывае самую халодную зіму за апошнія тры гадыСлупок тэрмометра ўначы месцамі апускаўся ніжэй 25 градусаў. Паводле сіноптыкаў, «халодны націск»...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика