Замежнiкi-браканьеры заплацiлi спаўна. Аднак кропка яшчэ не пастаўлена
17.12.2009
—
Новости Общества
|
У нумары за 9 снежня мы паведамлялi пра два падобныя здарэннi з замежнымi паляўнiчымi, якiя з рознiцай у некалькi дзён i ў розных месцах незаконна здабылi разам трох зуброў. На сёння грамадзянiн Германii, якi пры правядзеннi загоннага палявання ва ўгоддзях Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" памылкова падстрэлiў самку зубра, пералiчыў на рахунак турыстычнай фiрмы суму нанесенай шкоды i штрафныя санкцыi па кантракце агульным памерам 70 тысяч еўра. Грамадзянiн Францыi, якi таксама падчас загоннага палявання незаконна здабыў самку i цяля зубра са статку страхавога генафонду на тэрыторыi Нацыянальнага парку "Прыпяцкi", добраахвотна пакрыў нанесеную прыродным рэсурсам шкоду ў памеры 19,95 мiльёна рублёў. Акрамя таго, ён правёў аплату кошту здабычы самкi зубра i цяля згодна з прэйскурантам цэнаў на арганiзацыю палявання для замежных грамадзян у пяцiразовым памеры — 72,9 мiльёна рублёў. Тым не менш у абодвух выпадках канчатковыя кропкi яшчэ не пастаўлены: адносна грамадзянiна Германii Свiслацкi РАУС, адносна грамадзянiна Францыi — пракуратура Жыткавiцкага раёна разглядаюць магчымасць прыцягнення iх да крымiнальнай адказнасцi. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нумары за 9 снежня мы паведамлялi пра два падобныя здарэннi з замежнымi паляўнiчымi, якiя з рознiцай у некалькi дзён i ў розных месцах незаконна здабылi разам трох зуброў. На сёння грамадзянiн Германii, якi пры правядзеннi загоннага палявання ва ўгоддзях Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" памылкова падстрэлiў самку зубра, пералiчыў на рахунак турыстычнай фiрмы суму нанесенай шкоды i штрафныя санкцыi па кантракце агульным памерам 70 тысяч еўра. |
|