ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
17.12.2009
—
Новости Общества
|
Генсек НАТА прапанаваў Маскве адправiць расiян у Афганiстан
Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн прапанаваў Расii больш актыўна ўдзельнiчаць у аперацыях у Афганiстане, а таксама аказаць альянсу дапамогу, вылучыўшы яму верталёты i палiва. "Расiя магла б забяспечыць большую колькасць верталётаў, падрыхтоўку лётчыкаў, запчасткi i палiва", — адзначыў Расмусэн. Гэтую заяву генсек НАТА зрабiў падчас перамоваў з прэзiдэнтам Расii Дзмiтрыем Мядзведзевым у Крамлi неўзабаве пасля таго, як Савет Расiя — НАТА дамовiўся аб сумесным плане дзеянняў на 2010 год. Як распавёў журналiстам кiраўнiк МЗС РФ Сяргей Лаўроў, Мядзведзеў, у сваю чаргу, ужо даручыў ураду разгледзець прапанову Расмусэна з нагоды пашырэння супрацоўнiцтва краiны з альянсам i больш актыўнага ўдзелу Расii ў аперацыях у Афганiстане. ПАСЕ зоймецца расследаваннем "свiнства вакол грыпу"Парламенцкая асамблея Савета Еўропы (ПАСЕ) у студзенi 2010 года плануе пачаць расследаванне па фактах наўмыснага цiску з боку фармацэўтычных канцэрнаў на iнфармацыйныя каналы па асвятленнi сiтуацыi з распаўсюджваннем птушынага i свiнога грыпу. У прыватнасцi, ПАСЕ вывучыць ролю Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя (СААЗ), якая ў чэрвенi абвясцiла пандэмiю свiнога грыпу, пiша Tаgеssрiеgеl. Як раней высветлiлi СМІ, гэта было зроблена пад цiскам групы дарадцаў гэтай арганiзацыi на чале з галандскiм доктарам Альбертам Астэнхаусам. Абвяшчэнне пандэмii прывяло да таго, што ўсе краiны свету масава закупiлi не толькi прэпарат "Тамiфлю", якi, паводле запэўнення ўрачоў, адзiны можа дапамагчы пры лячэннi захворвання. Акрамя таго, былi закупленыя сотнi мiльёнаў дозаў спешна створанай i як след не пратэставанай вакцыны. Расследаванне iнiцыяваў былы дэпутат бундэстага Вольфганг Водарг, якi ў ПАСЕ ўзначальвае падкамiсiю па ахове здароўя. Водарг лiчыць нагнятанне сiтуацыi высiлкамi фармацэўтычных кампанiй i САЗ адным з найбуйнейшых медыцынскiх скандалаў стагоддзя. Па словах лекара-эпiдэмiёлага, мiльёны здаровых людзей былi без неабходнасцi падвергнутыя рызыцы, звязанай з выкарыстаннем недастаткова пратэставаных вакцын у сувязi з пагрозай захворвання. Памiж тым, ужо ўстаноўлена, што новы вiрус значна больш бяскрыўдны, чым усе вiрусы грыпу ў мiнулыя гады. Памёрлі "Дынамiт" і ягор гайдарУ сваёй падмаскоўным доме раптоўна памёр тэлевядучы, акцёр, спявак, пiсьменнiк, бiзнэсмен i рэкардсмен у сiлавых вiдах спорту Уладзiмiр "Дынамiт" Турчынскi. Па ўсёй верагоднасцi, прычынай яго смерцi стаў сардэчны прыступ. Для родных смерць Уладзiмiра стала абсалютнай нечаканасцю. Аднак, як высветлiлася, праблемы са здароўем у 46-гадовага спартсмена ўсё ж такi былi.Некаторыя СМI мяркуюць, што выклiкаць смерць шоўмена, прама або ўскосна, магла нядаўняя амаладжальная працэдура. Лiтаральна напярэдаднi ў адной з клiнiк Турчынскаму правялi ачышчэнне крывi. А вядомы расiйскi палiтык i эканамiст Ягор Гайдар памёр у сераду на 54-м годзе жыцця. Медыкi канстатавалi смерць Гайдара ў яго доме ў вёсцы Дунiна Падмаскоўя. Паводле папярэдняй заявы медыкаў, Ягор Цiмуравiч сканаў з-за тромба, якi адарваўся. Гайдар з'яўляўся адным з iнiцыятараў расiйскiх эканамiчных рэформаў ва ўрадзе першага прэзiдэнта Расii Барыса Ельцына. Ён лiчыцца адным з iдэолагаў рынкавых рэформаў у Расii 90-х гадоў i аўтарам "шокавай тэрапii". У мiнулым ён займаў пасады мiнiстра эканомiкi i фiнансаў, старшынi ўрада. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Памёрлі "Дынамiт" і ягор гайдар У сваёй падмаскоўным доме раптоўна памёр тэлевядучы, акцёр, спявак, пiсьменнiк, бiзнэсмен i рэкардсмен у сiлавых вiдах спорту Уладзiмiр "Дынамiт" Турчынскi. Па ўсёй верагоднасцi, прычынай яго смерцi стаў сардэчны прыступ. |
|