Пры абмаражэннi канечнасцi трэба саграваць знутры!. 21.by

Пры абмаражэннi канечнасцi трэба саграваць знутры!

17.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы ўжо даўно забылiся пра сапраўдныя марозныя i снежныя зiмы, таму нават 10 градусаў нiжэй за нуль падаюцца нам сур'ёзным выпрабаваннем. А калi сiноптыкi паведамляюць пра 20-градусныя маразы, многiя расцэньваюць такiя "выбрыкi" беларускага надвор'я як сапраўдную катастрофу. Аднак цi варта баяцца маразоў?

Па словах урачоў хуткай медыцынскай дапамогi, якiм даводзiцца мець справу з абмарожанымi пацыентамi ў зiмовы час пастаянна, асцярожнасць зусiм не перашкодзiць. Медыкi папярэджваюць, што ў першую чаргу рызыкуюць атрымаць абмаражэннi людзi, чыя праца звязана з працяглым знаходжаннем на адкрытым паветры (вулiчныя гандляры, будаўнiкi, вартаўнiкi, дворнiкi, мiлiцыянеры), спартсмены, аматары падлёднай рыбалкi i людзi, якiя знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення. Да таго ж пры вiльготным надвор'i абмаражэнне можна атрымаць нават пры плюсавой тэмпературы — дастаткова толькi пастаяць на вулiцы пэўны час без пальчатак цi ў цесным абутку.

Хворага трэба ўнесцi ў цёплае памяшканне цi транспартны сродак i сагрэць. Калi ён не страцiў прытомнасцi, абавязкова даць цёплае цi гарачае пiццё, лепш за ўсё гарачы салодкi чай цi каву. Галоднага чалавека трэба накармiць. Агульнае саграванне арганiзма дазволiць сагрэць абмарожаныя канечнасцi цёплай крывёй знутры i паралельна адновiць кровазварот. Можна даць пацярпеламу таблетку аспiрыну, якi разбаўляе кроў i перашкаджае ўтварэнню тромбаў. Калi замерзлае месца пачне сагравацца, чалавек будзе пакутаваць ад нясцерпнага болю, але гэта ўжо добры сiгнал — значыць, пагроза мiнула. Трэба дадаць, што праз двое сутак пасля абмаражэння агульнае лячэнне, накiраванае на аднаўленне кровазвароту, ужо неэфектыўнае, запушчаныя ў тканках некратычныя працэсы спынiць немагчыма, таму ад наведвання ўрача лепш не адмаўляцца.

Надзея НІКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусы ўжо даўно забылiся пра сапраўдныя марозныя i снежныя зiмы, таму нават 10 градусаў нiжэй за нуль падаюцца нам сур'ёзным выпрабаваннем. А калi сiноптыкi паведамляюць пра 20-градусныя маразы, многiя расцэньваюць такiя "выбрыкi" беларускага надвор'я як сапраўдную катастрофу. Аднак цi варта баяцца маразоў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика