Будучыня — за тэлемедыцынай. 21.by

Будучыня — за тэлемедыцынай

17.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзве новыя тэлемедыцынскiя сiстэмы ўведзены ў доследна-прамысловую эксплуатацыю ў снежнi: "Аўтаматызаваная рэспублiканская тэлемедыцынская сiстэма ўнiфiкаванага электроннага кансультавання (РС ТЭК) i "Аўтаматызаваная рэспублiканская iнфармацыйна-аналiтычная сiстэма "Траўма" (РIАС "Траўма").

Тэлемедыцынская сiстэма электроннага кансультавання — глабальная камп'ютарная сетка з камп'ютарызаванымi працоўнымi месцамi для ўрачоў-дыягностаў i ўрачоў-кансультантаў, з тэлемедыцынскiмi кабiнетамi, тэлемедыцынскiмi серверамi, якiя будуць забяспечваць узаемадзеянне ўдзельнiкаў кансультацый, i тэлекамунiкацыйнымi каналамi рознай магутнасцi. Галоўнае яе прызначэнне — аказанне дыстанцыйнай кансультатыўнай дапамогi ўрачам перыферыйных медустаноў спецыялiстамi цэнтральных медыцынскiх устаноў, размешчаных у сталiцы i ў абласных цэнтрах. Доследны ўзор тэлемедыцынскай сiстэмы ўсталяваны ў РНПЦ радыяцыйнай медыцыны i экалогii чалавека, РНПЦ дзiцячай анкалогii i гематалогii, РНПЦ траўматалогii i артапедыi, РНПЦ "Кардыялогiя", РНПЦ медыцынскiх тэхналогiй, iнфарматызацыi, кiравання i эканомiкi аховы здароўя, у Рэспублiканскiм цэнтры пухлiн шчытападобнай залозы, Жлобiнскай цэнтральнай раённай бальнiцы, Рэчыцкай ЦРБ, Магiлёўскай дзiцячай абласной бальнiцы i ў 9-й мiнскай клiнiчнай бальнiцы. Пасля апрабацыi доследнага ўзору тэхналогiя дыстанцыйнага кансультавання распаўсюдзiцца i на iншыя ўстановы аховы здароўя.

Другая навiнка — РIАС "Траўма". Гэта адзiная тэлекамунiкацыйная сетка РНПЦ траўматалогii i артапедыi i iнфармацыйных падсiстэм улiку траўматычнай паталогii, звязаная з прыёмнымi пакоямi профiльных медыцынскiх устаноў i з iнфармацыйнай сiстэмай "Бюро рэгiстрацыi няшчасных выпадкаў" ГУУС Мiнгарвыканкама. Яна дазваляе збiраць iнфармацыю на адлегласцi, арганiзоўваць дыстанцыйныя кансультацыi i электронныя кансiлiумы. Яе ўкараненне, як чакаецца, забяспечыць павышэнне эфектыўнасцi лячэння хворых з косна-сустаўнай паталогiяй за кошт пераемнасцi ў лячэннi i назiраннi за iмi на ўсiх этапах аказання дапамогi: ад моманту паступлення ў прыёмнае аддзяленне цi палiклiнiку да рэабiлiтацыi i поўнага вылячэння. Да таго ж яна дазволiць зменшыць i фiнансавыя выдаткi на арганiзацыю высокаквалiфiкаванай траўматалагiчнай дапамогi жыхарам нашай краiны. На сёння доследны ўзор Рэспублiканскай iнфармацыйна-аналiтычнай сiстэмы "Траўма" ўсталяваны ў РНПЦ траўматалогii i артапедыi, у 6-й мiнскай клiнiчнай бальнiцы, у Мiнскай абласной клiнiчнай бальнiцы, Мiнскай бальнiцы хуткай медыцынскай дапамогi i ў Гомельскай абласной клiнiчнай бальнiцы.

Надзея НIКАЛАЕВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзве новыя тэлемедыцынскiя сiстэмы ўведзены ў доследна-прамысловую эксплуатацыю ў снежнi: "Аўтаматызаваная рэспублiканская тэлемедыцынская сiстэма ўнiфiкаванага электроннага кансультавання (РС ТЭК) i "Аўтаматызаваная рэспублiканская iнфармацыйна-аналiтычная сiстэма "Траўма" (РIАС "Траўма").
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика