Калядная казка для пакупнiкоў ад Белкаапсаюза. 21.by

Калядная казка для пакупнiкоў ад Белкаапсаюза

17.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пад такой назвай у гандлёвых арганiзацыях Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў стартавала акцыя па перадсвяточным распродажы харчовых i нехарчовых тавараў па знiжаных — за кошт як зменшаных самiмi вытворцамi аптовых цэнаў, так i дзякуючы зменшанай ужо крамамi гандлёвай надбаўкi — цэнах. Агульны памер знiжкi для пакупнiка падчас акцыi складзе ад 10 да 20 працэнтаў. А агульны дадатковы таваразварот гандлёвых арганiзацый, як мяркуецца, складзе больш за 3 мiльярды рублёў.

Як паведамiла карэспандэнту "Звязды" начальнiк аддзела арганiзацыi гандлю i грамадскага харчавання Белкаапсаюза Раiса ТРУСАВА, на знiжэнне адпускных цэнаў прыкладна да 15 працэнтаў ужо пайшлi, скажам, Барысаўскi, Глыбоцкi, Брэсцкi мясакамбiнаты, прадпрыемствы "Вiцязь", "Палессе" i iншыя. У сваю чаргу крамы таксама знiзiлi гандлёвую надбаўку на прадукцыю гэтых вытворцаў — таксама да 15 працэнтаў.

У рамках агульнай акцыi "Шчодрая зiма", напрыклад, Столiнскае раённае спажывецкае таварыства праводзiць акцыю "Выхадных дзён". Гэта азначае, што цягам усяго снежня па ўсiх выхадных гандлёвая надбаўка на ўвесь абутак у гандлёвых арганiзацыях таварыства знiжана на 23 працэнты. Гомельскi аблспажыўсаюз прыняў рашэнне: на ўсе тавары лёгкай прамысловасцi даваць крэдыт на льготных умовах — без першапачатковага ўзносу i без выплаты спажыўцом працэнтаў па iм.

— Толькi з 1 снежня ў нас ужо адбылося 220 перадсвяточных кiрмашоў, падчас якiх дадаткова атрымана каля паўмiльярда рублёў, — распавяла далей Раiса Анатольеўна. — Праведзена 140 розных перадсвяточных акцый, 730 выстаў-распродажаў, больш за 150 акцый з розыгрышам прызоў. У цэлым па краiне арганiзавана праца больш чым 600 аддзелаў ва ўнiвермагах i крамах прамтавараў на цэнтральных сядзiбах i ў райцэнтрах. У iх ужо прададзена тавараў лёгкай прамысловасцi — i сезонных, i не, са знiжанай гандлёвай надбаўкай — больш чым на 200 мiльёнаў рублёў. Увогуле ў снежнi запланавана больш за 5 тысяч перадсвяточных мерапрыемстваў, эканамiчны эфект ад правядзення якiх, як мяркуем, складзе больш за 11 мiльярдаў рублёў. Гэтыя мерапрыемствы пройдуць на працягу снежня — студзеня наступнага года. Асноўная частка iх "стартуе" з 24 снежня. Нагадаю, што амаль 100 працэнтаў тавараў, якiя мы прапануем пакупнiкам, гэта прадукцыя айчынных вытворцаў.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад такой назвай у гандлёвых арганiзацыях Беларускага рэспублiканскага саюза спажывецкiх таварыстваў стартавала акцыя па перадсвяточным распродажы харчовых i нехарчовых тавараў па знiжаных — за кошт як зменшаных самiмi вытворцамi аптовых цэнаў, так i дзякуючы зменшанай ужо крамамi гандлёвай надбаўкi — цэнах. Агульны памер знiжкi для пакупнiка падчас акцыi складзе ад 10 да 20 працэнтаў. А агульны дадатковы таваразварот гандлёвых арганiзацый, як мяркуецца, складзе больш за 3 мiльярды рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика