На свята — да зуброў у пушчу!
17.12.2009
—
Новости Общества
|
Цяпер ахвотным пабачыць гэтых лясных волатаў, а таксама сустрэцца з Дзедам Марозам зусiм неабавязкова будзе ехаць у Белавежскую пушчу. Прадпрыемства Мiнлясгаса "Белдзяржпаляванне" сумесна з лесаводамi Валожынскага доследнага лясгаса i турыстычнай фiрмай падрыхтавалi арыгiнальны навагоднi падарунак для жыхароў Мiнскай вобласцi. З Дзедам Марозам цяпер можна будзе пабачыцца ў Налiбоцкай пушчы — у новай рэзiдэнцыi, што пабудавалi работнiкi лясной гаспадаркi. А для тутэйшых зуброў былi ўзведзены спецыяльныя вальеры, каб наведвальнiкi маглi назiраць прыгажуноў зусiм зблiзку. Святочны настрой забяспечаць прафесiйныя артысты ў вобразах казачных персанажаў. Дзецям прапануюць пабываць у казiно Бабы Ягi, у царстве Снежнай Каралевы i, безумоўна, у рэзiдэнцыi Дзеда Мароза. Для гасцей запланаваныя вiктарыны, атракцыёны, падарункi i пачастункi — гарачая гарбата з духмянымi блiнамi. Кошт экскурсii — ад 30 да 50 тысяч рублёў, у залежнасцi ад транспартных выдаткаў. Адначасова наведаць турыстычны комплекс змогуць 80—100 чалавек. І хоць экскурсii ў Налiбоцкую пушчу толькi-толькi стартавалi, да канца года ўсе бiлеты ўжо распрададзеныя — столькi аказалася ахвотных сустрэцца тут з Дзедам Марозам i зубрамi. Заяўкi можна падаваць на студзень — казачныя персанажы будуць чакаць гасцей да Нараджэння Хрыстова. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цяпер ахвотным пабачыць гэтых лясных волатаў, а таксама сустрэцца з Дзедам Марозам зусiм неабавязкова будзе ехаць у Белавежскую пушчу. Прадпрыемства Мiнлясгаса "Белдзяржпаляванне" сумесна з лесаводамi Валожынскага доследнага лясгаса i турыстычнай фiрмай падрыхтавалi арыгiнальны навагоднi падарунак для жыхароў Мiнскай вобласцi. |
|