Цi не ап'янела рыба ў Пiне?
17.12.2009
—
Новости Общества
|
Пiнскiя мiлiцыянеры ўтылiзавалi партыю канфiскаванага каньяку. Праваахоўнiкi ўсяго толькi выканалi рашэнне суда i спецыяльнай камiсii па канфiскаце. У аднаго жыхара Пiнска рабiлi вобыск з нагоды знiклых будматэрыялаў i нечакана натыкнулiся на калекцыю элiтных замежных каньякоў. 67 лiтраў напояў не мелi акцызных марак нашай краiны i былi канфiскаваныя. Каньяк утылiзавалi ў прысутнасцi гаспадара калекцыi. Як паведамiла газета "Вячэрнi Брэст", спiртавы напой вылiлi ў лiўнёвую каналiзацыю, дзе каньяк змяшаўся з дажджавой вадой i паiмчаў у Пiну. Незразумела толькi, чаму прамаўчалi пiнскiя эколагi. Калi кожны пачне лiць у рэчку каньяк цi гарэлку вёдрамi, невядома як гэта адаб'ецца на пачуваннi рыбы i iншай воднай жыўнасцi. Яна СВЕТАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пiнскiя мiлiцыянеры ўтылiзавалi партыю канфiскаванага каньяку. Праваахоўнiкi ўсяго толькi выканалi рашэнне суда i спецыяльнай камiсii па канфiскаце. У аднаго жыхара Пiнска рабiлi вобыск з нагоды знiклых будматэрыялаў i нечакана натыкнулiся на калекцыю элiтных замежных каньякоў. 67 лiтраў напояў не мелi акцызных марак нашай краiны i былi канфiскаваныя. Каньяк утылiзавалi ў прысутнасцi гаспадара калекцыi |
|