На гэты кiрмаш трэба iсцi з дзецьмi
17.12.2009
—
Новости Общества
|
27 снежня па 5 студзеня ў Мiнску будзе праходзiць 8-я духоўна-асветнiцкая выстава-кiрмаш "Нараджэнне Хрыстова". Большая частка экспазiцыi i культурнай праграмы будзе прысвечана дзецям. У гэтым "спецыфiка" менавiта перадкалядных праваслаўных выстаў-кiрмашоў. Само афармленне стэндаў, майстэрняў i гасцёўняў заклiканае стварыць атмасферу цуду. Для дзяцей будуць арганiзаваныя канцэрты, гульнi i вiктарыны каля ёлкi. Штодня на выставе будзе працаваць творчая майстэрня "Вiфлеемская зорка", дзе маленькiя наведвальнiкi змогуць маляваць, ляпiць, вырабляць калядныя сувенiры пад кiраўнiцтвам дасведчаных педагогаў i мастакоў. Цiкавым, абяцаюць арганiзатары, будзе кiрмаш i для дарослых наведвальнiкаў: семiнары, прэзентацыi, канцэрты, майстар-класы... Больш падрабязна аб праграме выставы можна даведацца на сайце www.pravoslav-expo.by i па тэлефонах (017) 273 72 98, 273 73 00. Госцем выставы стане вядомая расiйская паэтэса, кампазiтар i выканаўца песень матушка Людмiла КОНАНАВА. Жонка святара Андрэя Конанава з Вяткi, мацi траiх дзяцей, Людмiла Конанава прэзентуе свой новы альбом "Родныя iмёны" 30 снежня а 18 гадзiне. I, вядома ж, як заўсёды, тут можна будзе набыць падарункi i сувенiры, абразы i кнiгi, адзенне i пачастункi. Раздзел "Трапеза" прапануе стравы поснай кухнi, якiя прыгатуюць майстрыхi з праваслаўных манастыроў i прыходаў. У выставе-кiрмашы "Нараджэнне Хрыстова" возьмуць удзел каля 90 экспанентаў з Беларусi, Расii, Украiны, Малдовы i Iзраiля. Гэта манастыры, прыходы, выдавецтвы, духоўныя навучальныя ўстановы, праваслаўныя СМI, мастакi, народныя майстры i пчаляры. Працаваць выстава будзе па адрасе: пр. Пераможцаў, 14 (выставачны павiльён) з 10 да 19 гадзiн, 31 снежня i 5 студзеня — да 15 гадзiн. 1 студзеня — выхадны. Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 снежня па 5 студзеня ў Мiнску будзе праходзiць 8-я духоўна-асветнiцкая выстава-кiрмаш "Нараджэнне Хрыстова". Большая частка экспазiцыi i культурнай праграмы будзе прысвечана дзецям. У гэтым "спецыфiка" менавiта перадкалядных праваслаўных выстаў-кiрмашоў. Само афармленне стэндаў, майстэрняў i гасцёўняў заклiканае стварыць атмасферу цуду. Для дзяцей будуць арганiзаваныя канцэрты, гульнi i вiктарыны каля ёлкi. Штодня на выставе будзе працаваць творчая майстэрня "Вiфлеемская зорка", дзе маленькiя наведвальнiкi змогуць маляваць, ляпiць, вырабляць калядныя сувенiры пад кiраўнiцтвам дасведчаных педагогаў i мастакоў. |
|