Ёлка ў залатым i гiрлянды колеру таплёнага малака
17.12.2009
—
Новости Общества
|
Гэта ўжо блiзкае свята пачынаецца з выбару "адзення" для райскага дрэва. Разгледзiм модныя тэндэнцыi. У дахрысцiянскiя часы звычай упрыгожваць дрэвы, асаблiва вечназялёныя, атаясамлiваўся ў еўрапейцаў з ураджайнасцю, урадлiвасцю. Акрамя таго, лiчылася, што iголкi елак адпужваюць злых духаў. З прыходам хрысцiянства вечназялёныя дрэвы сталi абавязковым атрыбутам Калядаў. У Германii нават з'явiлася прыгожая хрысцiянская легенда, паводле якой германскi святы Вiнiфрэд, якi праславiўся сваёй барацьбой з язычнiцкiмi багамi, ссек старажытны свяшчэнны дуб друiдаў, а на тым месцы вырасла калядная ёлка з iскрыстымi галiнамi i тварам Хрыста на верхавiне. Ззянне ёлкi сiмвалiзавала святло вечнага жыцця. Таму свечкi i электрычныя лямпачкi сталi абавязковай часткай упрыгажэння. Ёлка ж, упрыгожаная пладамi — у асноўным яблыкамi, сiмвалiзавала райскае дрэва. Пасля рэвалюцыi 1917 года пачалася актыўная барацьба з каляднымi традыцыямi, i ў 20-я ёлка была забаронена, аднак у 30-я яе вырашылi зрабiць сiмвалам менавiта Новага года. Сёння абсалютная большасць нашага насельнiцтва абавязкова ўпрыгожвае елку. Іншая справа якую — жывую цi штучную? Плюсы жывога дрэва вiдавочныя — усё ж такi натурпрадукт, з цудоўным пахам. Аднак мiнус у тым, што праз некалькi дзён iголкi пачынаюць сыпацца i дрэўца гiне. Дарэчы, у Еўропе жывыя елкi прадаюцца ў вазонах. Пасля зiмовых свят людзi вяртаюць такiя дрэвы ў пiтомнiкi. У нас пакуль падобнай практыкi няма. У вазоне можна купiць невялiкую елачку, а шмат хто дагэтуль лiчыць, што менавiта памер мае значэнне. Спецыялiсты аддзела грамадскага здароўя Рэспублiканскага цэнтра гiгiены, эпiдэмiялогii i грамадскага здароўя дзеляцца некалькiмi парадамi. Калi вы выбiраеце жывую елку: 1. Звярнiце ўвагу на тое, каб галiнкi не былi сухiмi, лёгка гнулiся. 2. Калi зрэзаная елка прастаiць на марозе пры тэмпературы нiжэй за 20 градусаў, то хутка асыплецца. Таму лепш патрымаць дрэва нейкi час у цёплым памяшканнi, а потым паставiць у ваду. 3. Перад тым, як паставiць у ваду, трэба падсекчы нiз, ачысцiць яго ад галiн, дадаць у ваду аспiрын, лiмонную кiслату i цукар. У продажы можна знайсцi i спецыяльныя сродкi, якiя можна падсыпаць елцы. 4. Па меры неабходнасцi трэба падлiваць ваду ў вядро. 5. Можна паставiць елку ў пясок, якi варта пастаянна палiваць, падтрымлiваць у вiльготным стане. Калi вы выбiраеце штучную елку: 1. Правiльна робiце, паколькi такiя дрэўцы не засмечваюць памяшканне i iх не трэба набываць штогод. 2. Знешне такiя елкi часам нават больш прывабныя за натуральныя. Сёння штучных прыгажунь вырабляюць з шышкамi, "свежымi" галiнкамi, прысыпанымi шэранню, са шкляным лядком на галiнках. Ёсць залатыя, сярэбраныя, белыя, зялёныя з залатым напыленнем... З саломкi, сухацвету, сплеценыя са святлодыёдаў, якiя свецяцца на кончыках галiн каляровымi цi аднатоннымi агеньчыкамi (мiж iншым, апошнi пiск!), з паперы, мiшуры, пер'я... Для невялiчкага памяшкання вельмi падыдуць штучныя яловыя веткi або кампазiцыi з такiх галiн, упрыгожаныя шышкамi, яблыкамi, галiнкамi рабiны, ядлоўцу, вастралiста з яркiмi чырвонымi цi залатымi ягадкамi. 3. Памацайце галiны: "хвоя" не павiнна адлятаць. 4. Лёгкiм працэс зборкi будзе ў тым выпадку, калi елка будзе раскладвацца накшталт парасона. Астатнiя збiраюцца па галiнах або колцамi з галiн. 5. Пажадана, каб дрэва было выраблена з агняўстойлiвага матэрыялу. Шмат хто думае, што прыгожая ёлка тая, на якой няма "жывога месца" ад цацак. Аднак дызайнеры лiчаць, што такiм чынам утвараецца хаос i дэманструецца адсутнасць густу. Для стыльнай ёлкi характэрнае спалучэнне лiтаральна аднаго-двух колераў. Шыкоўна выглядаюць ёлкi, упрыгожаныя толькi золатам цi серабром. Класiчнае каляднае спалучэнне — чырвоны i залаты. Добра выглядаюць цацкi i гiрлянды колеру таплёнага малака ў спалучэннi з залатым. Або сiнi з сярэбраным. Праўда, многiя спецыялiсты лiчаць, што "ёлка ў сiнiм" больш падыходзiць для офiсных памяшканняў, чым для дома. Стыльна выглядае ёлка, упрыгожаная, напрыклад, толькi аднымi стужкамі або наблiжаная да натуральнай — з ягадамi, галiнамi, сухiм лiсцем, штучнымi фруктамi. Вельмi модныя рэтра-ёлкi, цi, як цяпер кажуць, вiнтажныя. Як гаварылася вышэй, доўгi час ёлкi ўпрыгожвалi пладамi — яблыкамi, мандарынамi, грэцкiмi арэхамi, загорнутымi ў фольгу. Пазней да такiх упрыгажэнняў далучылiся фiгурнае пячэнне, ледзяшы, шакаладныя фiгуркi. У кветкавым салоне можна набыць высушаныя плады i сухiя кветкi. Распiсаныя залатым фламастарам, упрыгожаныя залатым цi белым пылам, яны выглядаюць надзвычай святочна. Можна вырабiць упрыгажэннi i сваiмi рукамi. Напрыклад, выразаць фiгуркi з кардону i развесялiць iх з дапамогай каляровай паперы, пацерак. Самiм можна зрабiць гiрлянды, дожджык, серпанцiн, канфецi. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта ўжо блiзкае свята пачынаецца з выбару "адзення" для райскага дрэва. Разгледзiм модныя тэндэнцыi. У дахрысцiянскiя часы звычай упрыгожваць дрэвы, асаблiва вечназялёныя, атаясамлiваўся ў еўрапейцаў з ураджайнасцю, урадлiвасцю. Акрамя таго, лiчылася, што iголкi елак адпужваюць злых духаў. З прыходам хрысцiянства вечназялёныя дрэвы сталi абавязковым атрыбутам Калядаў. У Германii нават з'явiлася прыгожая хрысцiянская легенда, паводле якой германскi святы Вiнiфрэд, якi праславiўся сваёй барацьбой з язычнiцкiмi багамi, ссек старажытны свяшчэнны дуб друiдаў, а на тым месцы вырасла калядная ёлка з iскрыстымi галiнамi i тварам Хрыста на верхавiне. Ззянне ёлкi сiмвалiзавала святло вечнага жыцця. Таму свечкi i электрычныя лямпачкi сталi абавязковай часткай упрыгажэння. Ёлка ж, упрыгожаная пладамi — у асноўным яблыкамi, сiмвалiзавала райскае дрэва.
|
|