У разгары... грыбны сезон

18.12.2009 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Што за фантазii ў пачатку зiмы? Мусiм запэўнiць, што гэта не першакрасавiцкi жарт. Проста кааператары Браслаўскага раённага спажывецкага таварыства паставiлi на канвеер вытворчасць далiкатэснай прадукцыi. Канкрэтна – вырошчванне вельмi карысных грыбоў вёшанак. Для гэтага выкарыстоўваюцца спецыяльна абсталяваныя чатыры памяшканнi на прадпрыемстве “Браслаўскi каапнарыхтпрам”, калектыў якога ўзначальвае дырэктар Уладзiмiр Навумаў.

Даўно даказана эканамiчная эфектыўнасць вырошчвання “дамашнiх” грыбоў. Бясспрэчна i тое, што яны надзвычай каларыйныя, валодаюць шматлiкiмi лекавымi ўласцiвасцямi i наблiжаны да бялковай ежы. У адрозненне ад сумнiўных лясных “калег”, вёшанкай немагчыма атруцiцца. Нездарма ж на прамысловай аснове гэты каштоўны грыб актыўна культывуюць у ЗША, Японii, Бельгii, Германii, Iталii, шэрагу iншых высокаразвiтых краiн. Дарэчы, у мiнулым годзе браслаўскiя ўмельцы сабралi цэлую тону вёшанак. У гэтым сезоне ( а распачаўся ён у кастрычнiку—лiстападзе з пасадкi мiцэлiю) кааператары мяркуюць вырасцiць 1200 кiлаграмаў грыбоў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Што за фантазii ў пачатку зiмы? Мусiм запэўнiць, што гэта не першакрасавiцкi жарт...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика