Мінабароны выступае за адмену адтэрміноўкі для завочнікаў
18.12.2009 11:42
—
Новости Общества
|
Прычына — памяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў. У Беларусі наспела неабходнасць адмяніць адтэрміноўку ад прызыву на ваенную службу для навучэнцаў завочнай формы навучання, заявіў першы намеснік міністра абароны Пётр Ціханоўскі, прадстаўляючы ў парламенце папраўкі ў закон аб вайсковым абавязку і вайсковай службе. Прапанова адмяніць адтэрміноўку для студэнтаў-завочнікаў звязаная са штогадовым скарачэннем колькасці прызыўных рэсурсаў для забеспячэння абароны і ваеннай бяспекі дзяржавы. Аналіз колькасці насельніцтва Беларусі па полу і ўзросце паказвае істотнае зніжэнне колькасці мужчын, якія падлягаюць штогадоваму першапачатковаму прыёму на вайсковы ўлік, і, як следства, памяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў. Па дадзеных першага намесніка міністра, за апошні час колькасць мужчын, якім споўнілася 18 гадоў, здольных да вайсковага прызыву, штогод скарачаецца на 5-7%. Так, у 2007 годзе прыдатнымі да службы ў арміі былі прызнаныя больш за 58% прызыўнікоў, у 2008 -- 49%, у 2009 -- амаль 41%. Пётр Ціханоўскі лічыць, што ў бліжэйшыя 2-3 гады сітуацыя не зменіцца. Першы намеснік міністра падкрэсліў, што Беларусь мае самы вялікі пералік адтэрміновак сярод краін СНД: 28 падстаў для непрызыву, што ахопліваюць 49 катэгорый (у Расіі толькі 21 адтэрміноўка, ва Украіне — 17). На атрыманне адукацыі ў Беларусі атрымліваюць адтэрміноўкі больш за 164 тыс. чалавек ва ўзросце 18-26 гадоў, з іх каля 36 тыс. вучацца на завочнай форме. Паводле Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прычына — памяншэнне колькасці прызыўных рэсурсаў.
|
|